wd wp Пошук:

Геракліт

Геракліт Эфескі (стар.-грэч.: Ἡράκλειτος ὁ Ἐφέσιος, 544 да н.э. — 483 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф-дасакратык.Заснавальнік першай гістарычнай ці першапачатковай формы дыялектыкі. Галоўная крыніца звестак пра жыццё Геракліта — Дыяген Лаэрцкі.

Геракліт паходзіў з арыстакратычнага афінскага роду, але ўхіляўся ад удзелу ў палітычным жыцці Эфесу, дзяржаўнае ўладкаванне якога падавалася яму безнадзейна сапсаваным.

Адзінае сачыненне — «Аб прыродзе» - не захавалася, вядомыя толькі асобныя фрагменты, змешчаныя ў творах іншых аўтараў. Сімвалізм і шматзначнасць, характэрныя для гэтых фрагментаў, ускладняюць разуменне іхняга зместу, дзеля чаго яшчэ ў старажытнасці Геракліт атрымаў мянушку “Цёмны”. Лісты, якія прыпісваюцца Геракліту, лічацца падробнымі.

Першапачаткам усяго Геракліт лічыў стыхію агню. Свет, паводле Геракліта не створаны багамі ці людзьмі. Дыялектыка па Геракліту ёсць канцэпцыя бесперапыннае перамены, станаўлення, кругавароту стыхіяў і вечнай барацьбы супрацьлегласцяў. Шырока вядомы створаны Гераклітам вобраз ракі, у якую нельга ўвайсці двойчы, бо яна кожны раз іншая. Вялікія спрэчкі выклікала вучэнне Геракліта пра логас, які ён тлумачыў як “бог”, “кон”, “неабходнасць”, “вечнае”, “агульнае”, “мудрасць”, “закон”, - то бок універсальны прынцып парадку і неабходнасці.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Empedocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 468.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эфесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 470-я гады да н.э.
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гераклітаўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 535 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дасакратыкі
Катэгорыя·Філосафы V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Асобы