wd wp Пошук:

Копцкая мова

Надпіс на копцкай і арабскай мовах у Каіры

Копцкая мова — мова коптаў, апошняя прадстаўніца егіпецкай сям’і, якая ўваходзіць у афразійскую макрасям’ю. З’яўляецца апошняй прыступкай развіцця старажытнаегіпецкай мовы, якая ахоплівае прыкладна дзве тысячы гадоў. Выкарыстоўвае уласны алфавіт на аснове грэчаскай сістэмы пісьма. Адну з першых граматык копцкай мовы склаў нямецкі вучоны-езуіт А. Кірхер («Prodromus copticus», 1636).

Гісторыя

Склалася на аснове дэматычнай егіпецкай ў I—II стст. н. э., да 5 ст. суіснавала з апошняй. Запісвалася спачатку дэматычным і грэчаскім пісьмом, на іх аснове к пач. IV ст. склалася копцкая пісьменнасць.

Як пісьмовая мова суіснавала спачатку з грэчаскай, а з VII ст. — з арабскай мовай да XIV ст. Час канчатковага знікнення ў якасці першай мовы невядомы, магчыма, у некаторых сем’ях захоўваецца і зараз.

Выкарыстоўваецца як культавая мова ў копцкім абрадзе. Акрамя таго, з канца XX стагоддзя назіраецца некаторая цікавасць у адраджэнні копцкай мовы як гутарковай сярод копцкіх актывістаў.

Літаратура

Граматыкі

Фаналогія

Слоўнікі

Бібліяграфіі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Копты
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы набажэнстваў
Катэгорыя·Егіпецкая моўная сям’я
Катэгорыя·Мовы Егіпта