wd wp Пошук:

Тула

Ту́ла (руск.: Тула) — горад у Расіi, цэнтр Тульскай вобласці, гарадской акругі горад Тула. Тула размешчана на поўначы Сярэднярускага ўзвышша на беразе ракі Упы за 193 км на поўдзень ад Масквы. Працягласць горада з поўначы на ​​поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 25 км. Горад-Герой (з 1976 года).

Гісторыя

Тула ўпершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе XVI стагоддзя пад 1146 годам. Уваходзіла ў Разанскае княства, з 1503 года ў Маскоўскай дзяржаве. У 16-17 стст. важны ўмацаваны пункт на паўднёвай ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 годзе вытрымала аблогу войскаў крымскага хана Даўлет-Гірэя I. У 1607 годзе ў Тульскім крамлі абараняліся паўсталыя сяляне на чале з І. І. Балотнікавым. У 17 ст. становіцца цэнтрам жалезаробчай прамысловасці на базе мясцовых жалезных руд. У 1712 годзе па ўказе Пятра I у Туле быў заснаваны дзяржаўны зброевы завод. З 1796 года Тула — цэнтр Тульскай губерні. У 19 ст. у Туле развіваюцца вытворчасць зброі і металаапрацоўка, выраб самавараў і гармонікаў, саматужныя металічныя промыслы. У кастрычніку-снежні 1941 года часці Савецкай Арміі абаранялі горад ад нямецкіх войскаў.

Транспарт

Вядомыя асобы

Літаратура

Зноскі

  1. Города с численностью постоянного населения от 250 тыс. до 500 тыс. человек
Тэмы гэтай старонкі (10):
Тула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гарады-героі
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Гарады Тульскай вобласці