wd wp Пошук:

ФК СКВІЧ

ФК СКВІЧ — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2000 годзе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2000 годзе фірмай СКВІЧ, якая займалася будаўніцтвам. Падтрымку камандзе спачатку аказвала БеларускаЯ чыгунка, таму асноўная каманда клуба выступала пад назвай «Лакаматыў». Клуб на першы ж год свайго існавання перамог у Другой лізе, а па выніках сезону 2002 атрымаў месца ў элітным беларускім дывізіёне.

У 20032008 удзельнічаў у Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2004 і 2007 гадоў), з 2009 выступаў у Першай лізе. На працягу чатырох сезонах клуб займаў высокія месцы і прэтэндаваў на чарговае вяртанне ў эліту.

2013

Пасля сезону 2012 каманду з-за фінансавых цяжкасцяў пакінулі амаль усе ігракі (застаўся толькі вопытны брамнік Віталь Макаўчык). Новы склад быў сабраны за тыдзень да матчу чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама». У гэтым матчы СКВІЧ атрымаў сенсацыйную перамогу (1:0) і прабіўся ў паўфінал.

Але гэта было амаль што адзінае дасягненне каманды ў сезоне. У паўфінале СКВІЧ быў разгромлены мінскім «Дынама» (0:5), а ў чэмпіянаце цярпеў паражэнне за паражэннем і замацаваўся на апошнім радку. У выніку ўжо за некалькі тураў да канца СКВІЧ пазбавіўся шанцаў застацца ў Першай лізе. Атрымаўшы ў перадапошнім туры перамогу над «Полацкам» (5:1), СКВІЧ перагнаў гэты клуб і ў выніку заняў 15 месца.

2014

Сезон 2014 клуб распачаў у групе А Другой лігі[1]. Клуб выступаў пераважна маладымі ігракамі і хутка апынуўся ў канцы турнірнай табліцы. З-за дэфіцыту брамнікаў на некаторы час у браму прыйшлося стаць нават галоўнаму трэнеру Яўгену Лінёву[2].

У выніку, клуб заняў апошняе 12 месца ў групе А. Саступіўшы ў стыкавых матчах жыткавіцкаму «ЮА-Строй», СКВІЧ заняў апошняе 24-е месца ў Другой лізе.

У сезоне 2015 клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе з-за фінансавых цяжкасцей і спыніў існаванне.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2001Другая (Д3)134264477–1782Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
2002Першая (Д2)330206459–1666Фіналіст Выхад у Вышэйшую лігу
2003Вышэйшая (Д1)1530591616–4224Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2004Першая (Д2)130243375–25751/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2005Вышэйшая (Д1)1126751430–43261/8 фінала
2006Вышэйшая (Д1)1326541726–52191/8 фінала Вылет у Першую лігу
2007Першая (Д2)326164649–21521/8 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2008Вышэйшая (Д1)1430671728–50251/8 фінала Вылет у Першую лігу
2009Першая (Д2)526116937–29391/32 фінала
2010Першая (Д2)230177652–21581/16 фінала
Пераходныя матчы120111–31
2011Першая (Д2)430166857–2754Чвэрцьфінал
2012Першая (Д2)428167561–1955Паўфінал
2013Першая (Д2)1530332421–63121/16 фінала Вылет у Другую лігу
2014Другая - А (Д3)1222131818–8061/64 фінала
Матчы за 23 месца22420022–60

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  2. Футбол. Евгений Линев: недавно впервые в карьере встал на ворота, приходится закрывать бреши в составе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Спорт у Мінску
ФК СКВІЧ
З’явіліся ў 2000 годзе
2000 год у Мінску
Зніклі ў 2014 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Былыя футбольныя клубы Беларусі
Футбольныя клубы паводле алфавіта
Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2000 годзе