wd wp Пошук:

Ліга Еўропы УЕФА

Ліга Еўропы УЕФА (англ.: UEFA Europa League) — штогадовы еўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідай УЕФА; другі па значнасці пасля Лігі чэмпіёнаў. Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе, першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (англ.: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЕФА (англ.: UEFA Cup). З сезона 2009/10 кубак змяніў фармат і назву, і стаў звацца Ліга Еўропы.

Фармат турніру (пачынаючы з сезона 2009/10): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацвёрты раўнд кваліфікацыі афіцыйна называецца раўнд плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэннем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матча на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім з’яўляецца клуб, які ў гэтым сезоне ўдзельнічае ў Лізе чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Таксама ў чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клубы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацвёртага раўнда Лігі Еўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў гуляюць у групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клубаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі чэмпіёнаў выходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Пачынаючы з сезона 2015/16, пераможца Лігі Еўропы атрымоўвае месца ў Лізе чэмпіёнаў наступнага сезона.

Пераможцы

Найбольшую колькасць разоў (шэсць) турнір выйгравала іспанская «Севілья». Дзейным пераможцам з’яўляецца нямецкі клуб «Айнтрахт» (Франкфурт).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ліга Еўропы УЕФА