wd wp Пошук:

ФК Стандард Льеж

«Стандард» (нідэрл.: Standard) — бельгійскі футбольны клуб з горада Льеж. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бельгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бельгіі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца арэна «Марыс Дзюфран», якая ўмяшчае 27 670 гледачаў.

Гісторыя

Матч на Кубак УЕФА супраць люксембургскага клуба «Кер’енга»

Клуб быў створаны студэнтамі каледжа Святога Сервацыя ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клуб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя і заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клубу і быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады французскага клуба «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 года клуб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бельгіі. Але пасля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсці ў першы дывізіён Бельгіі.

Падчас Першай сусветнай вайны клуб пазбавіўся 20 сваіх ігракоў. І пасля заканчэння вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнерам. Але да Другой сусветнай вайны клуб не змог дамагчыся сур’ёзных поспехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бельгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасля свайго заснавання «Стандард» стаў лепшым клубам Бельгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клуба ў асобе Ражэ Пеці і Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным з лідараў бельгійскага футбола нароўні з «Бругэ» і «Андэрлехтам». Вяршыні клуб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бельгіі ў 1981 годзе і двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадах, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў Кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паражэнне ад «Барселоны» з лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненнем клуба на міжнароднай арэне.

Аднак праз некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарда». Наймацнейшыя ігракі каманды былі дыскваліфікаваныя, а клуб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэння, і ў 1993 годзе клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сезона 2007/08 клуб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бельгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Бельгія Аб Гілес Дэваэле 1996
3 Бельгія Аб Натан Нгой 2003
4 Сербія Аб Дам’ян Паўлавіч 2001
5 Бельгія Аб Александра Калю 2003
6 Бельгія Аб Наэ Дзюсен 1992
7 Румынія Нап Дэніс Дрэгуш 1999
8 Боснія і Герцагавіна ПА Гойка Цымірат 1992
9 Бельгія Нап Рэно Эмон 1991
10 Нідэрланды Нап Наа Агая 2003
11 Нарвегія ПА Арон Дзёнум 1998
16 Бельгія Бр Арно Бадар 1998
17 Ізраіль Нап Ашэр Давіда 2001
18 Чарнагорыя ПА Аляксандар Болевіч 1995
19 Марока ПА Селім Амала 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Дэмакратычная Рэспубліка Конга ПА Мервей Бакадзі 1992
21 Італія ПА Філіпа Мелегоні 1999
22 Дэмакратычная Рэспубліка Конга ПА Уільям Баліквіша 1999
23 Буркіна-Фасо Нап Абдул Тапсаба 1999
26 Бельгія ПА Нікаля Раскін 2001
28 Харватыя Нап Сціпэ Перыца 1995
30 Бельгія Бр Ларан Энкінэ 1992
34 Рэспубліка Кіпр Аб Канстантынас Лайфіс 1993
38 Данія Аб Якаб Барэт Лаўрсен 1994
51 Бельгія Аб Люка Нубі 2005
61 Бельгія Нап Джыхан Чанак 2005
77 Данія Нап Філіп Цынкернагель 1994
Калумбія ПА Стывен Альсатэ 1998

Зноскі

  1. https://www.transfermarkt.com/standard-luttich/mitarbeiterhistorie/verein/3057

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Стандард Льеж