wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Іваноў і Мікалай Іваноў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Іваноў (нар. 2 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да сезона 2019 ужо рыхтаваўся з асноўным складам, з мая зноў стаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дубліруючым складзе, зрэдку прыцягваўся да асновы.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[2]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[4]. З’яўляўся ў складзе «Іслачы» рэдка і ўжо ў ліпені пакінуў клуб[5]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[6], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[7], аднак пазней вярнуўся ў «Дынама» і стаў трэніравацца з дублем.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДынама100
2018дубльДынама2612
2019Д1Дынама20
2020Д2Гомель233
2021 (1)Д1Іслач20
2021 (2)Д2Нафтан182

Зноскі

  1. Nikolai Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское “Динамо” отправило Иванова в аренду в “Гомель”
  3. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан?
  4. “Ислочь” арендовала у минского “Динамо” Николая Иванова
  5. Николай Иванов вернулся в минское “Динамо” из аренды в “Ислочи”
  6. Минское “Динамо” вновь отправило Николая Иванова в аренду
  7. Безголевой мир в первом спарринге
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач