wd wp Пошук:

ФК Вільярэал

«Вільярэа́л» (ісп.: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў мястэчку Вільярэаль у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эстадыа дэ ла Сераміка», што месціць 25 тысяч чалавек. Клуб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны і да сезона 1955/56 гуляў у рэгіянальных лігах. Клуб шмат часу правёў у Тэрсеры, Сегундзе B і Сегундзе (трэці, другі і першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ла Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасцях гулялі супраць мадрыдскага «Рэал».

У чэмпіянаце краіны клуб заваяваў сярэбраны медаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненнем у Кубку Іспаніі для «Вільярэала» пакуль з’яўляецца пападанне ў паўфінал (2015). У сезоне 2020/21 «Вільярэал» нарэшце заваяваў свой першы трафей, атрымаўшы перамогу ў Лізе Еўропы.

Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэала» быў клуб «Кастэльён», бо абодва месцяцца ў адной правінцыі. Але на сённяшні момант галоўным супраціўнікам з’яўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клубамі атрымалі назва Валенсійскае лакальнае дэрбі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 года. Першым прэзідэнтам клуба стаў Хасэ Кальдуч Альмела. Першапачаткова колерамі клуба былі чорны і белы, гэта значыць белыя кашулі і чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэнне зміняць іх на жоўты і сіні, якія застаюцца і на сённяшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» (зараз «Эстадыа дэ ла Сераміка») быў уведзены ў дзеянне 17 чэрвеня 1923 года, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клуб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сезона 1955/56, калі забяспечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сезона 1961/62, калі 14 пазіцыя прывяла да паніжэння ў класе і вяртанню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга і, заняўшы ў сезоне 1966/67 першае месца, забяспечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клуб забяспечыў павышэнне ў класе з першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сезоне 1971/72. Пасля чатырох не вельмі ўдалых сезонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клуб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сезон 1976/77, паводле выніках якога з першага месца зноў трымаў павышэнне ў Тэрсеру. У сезоне 1986/87 «падводнікі» зарабілі павышэнне ў класе і з 1987 па 1990 гады правялі ў Сегундзе B, адкуль панізілізя класам ніжэй. Сезон 1990/91 стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле яго вынікаў, заняўшы 2 месца, клуб перайшоў у Сегунду B, адкуль транзітам з 2 ж месца ў сезоне 1991/92 патрапіў у Сегунду. На працягу пяці сезонаў клуб займаў месца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы лігі.

У сезоне 1997/98 «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сістэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клуба пуцёўку ў элітны іспанскі дывізіён. Першы матч у Ла Лізе клуб правёў 31 жніўня 1998 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдскаму «Рэалу» з лікам 4:1. У дэбютным сезоне за «Вільярэал» выступалі такія ігракі, як Давід Альбельда, Андрэс Палоп, Хесус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сезона, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радок у табліцы, вярнуўшыся ў Сегунду. Сезон 1999/2000 клуб завяршыў на 3 пазіцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у вышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сезонаў клуб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сезона 2011/12 клуб пакінуў элітны дывізіён чэмпіянату Іспаніі, скончыўшы сезон на 18 месцы. Аднак на наступны сезон «Вільярэал» зноў забяспечыў сабе права выступу ў Ла Лізе.

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Пепэ Рэйна 1982
2 Іспанія Аб Кіка Феменія 1991
3 Іспанія Аб Рауль Альбіёль Капітан каманды 1985
4 Іспанія Аб Пау Торэс 1997
5 Іспанія Аб Хорхэ Куэнка 1999
6 Францыя ПА Эцьен Капу 1988
7 Іспанія Нап Жэрар Марэна 1992
8 Аргенціна Аб Хуан Фойт 1998
9 Нідэрланды Нап Арно Данжума 1997
10 Іспанія ПА Даніэль Парэха 1989
11 Нігерыя ПА Самуэль Чуквуэзэ 1999
12 Калумбія Аб Хаан Махіка 1992
13 Аргенціна Бр Хероніма Рульі 1992
14 Іспанія ПА Ману Трыгерас 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Сенегал Нап Нікалас Джэксан 2001
16 Іспанія ПА Алекс Баэна 2001
17 Аргенціна ПА Джавані Ла Чэльса 1996
18 Іспанія Аб Альберта Марэна 1992
19 Францыя ПА Франсіс Каклен 1991
20 Іспанія ПА Ману Марланес 1999
21 Іспанія ПА Ерэмі Піна 2002
22 Іспанія Нап Хасэ Луіс Маралес 1987
23 Алжыр Аб Аіса Мандзі 1991
24 Іспанія Аб Альфонса Педраса 1996
31 Андора Бр Ікер Альварэс 2001
34 Іспанія Нап Фернанда Нінья 2000
35 Данія Бр Філіп Ёргенсен 2002
Іспанія ПА Хаўер Антыверас 1997

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Вільярэал
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1923 годзе