wd wp Пошук:

Ульрых Гозій

Ульрых Гозій, або Ульрык Гоз (ням.: Ulrich Hosius, польск.: Ulryk Hozjusz, літ.: Ulrichas Hozijus; 1455, Пфорцгайм, Карлсруэ — 1535, Вільня) — кіраўнік Віленскага манетнага двара (1508—1535), віленскі гараднічы (1524—1535). Бацька кардынала і тэолага Станіслава Гозія.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і бадэнскіх мяшчан. Напэўна, у маладосці шмат падарожнічаў, наведаў некалькі хрысціянскіх і нехрысціянскіх краін. Каля 1500 года ажаніўся з ўдавой кракаўскага купца Эрхарда Слякера. У 1503 годзе прыбыў у Кракаў і стаў кракаўскім мешчанінам. У Кракаве разам з кампаньёнамі займаўся пастаўкамі срэбра на манетны двор і неўзабаве набыў два дамы.

У 1504 годзе з Кракава перасяліўся ў Вялікае княства Літоўскае[1]. Жыў у Коўна, меў урад ковенскага мытніка, затым у Вільні, дзе ўзначаліў Віленскі манетны двор і быў яго кіраўніком да смерці (у 1506—1508 і 1529—1535 гадах біццё манеты прыпынялася). Кіраваў будаўнічымі працамі караля Жыгімонта Старога — з 1513 года перабудоўваў Віленскі Ніжні замак, з 1515 года будаваў вялікія каралеўскія млыны, з іх атрымліваў траціну даходаў. Правёў у Вільні драўляныя водаправоды, якія належалі дамініканцам.

У 1521 годзе на Нямецкай вуліцы ў Вільні пабудаваў дом з рысамі готыкі і адраджэння (Vokiečių g. 24). Стаў віленскім гараднічым (1524—1535). У 1532 годзе пачаў будаваць першы мост праз Вілію на месцы цяперашняга Зялёнага моста — драўляны, крыты, з крамамі (не захаваўся). Выдаткаваў на будаўніцтва моста ўласныя сродкаў, якія мусілі вярнуцца праз атрыманне платы за пераправу па мосце. Каб грошы вярнуліся хутчэй, паміж Быстрыца і Кернавам было забаронена будаваць іншыя масты, а паміж Вяркамі і Панарамі — карыстацца плытамі.

За права збораў з моста, паводле прывілея Жыгімонта Старога Гозій павінен быў пабудаваць прытулак і плябанію пры дамініканскім кляштары, што і зрабіў. Пабудову прытулку або шпіталя на Дамініканскай вуліцы (Dominikonų g. 14) скончыў ужо сын Ян, які спадкаваў і ўрад віленскага гараднічага.

У 1516 годзе за заслугі атрымаў маёнтак Безданы, але жыў у асноўным у Маркуцці, дзе і памёр.

Сям’я

З першага шлюбу, адзін сын — Станіслаў Гозій стаў кардыналам і значным дзеячам каталіцкай царквы, другі — Ян быў віленскім гараднічым у сярэдзіне XVI ст., потым старостам вармійскага біскупа ў Смаляйнах, трэці — Ульрых Гозій, прыняў лютэранства, некаторыя даследчыкі атаясняюць яго з Ульрыхам Меркуцэцыям (Ulrich Mercucecius — Ульрыхам Маркуцкім, то бок з Маркуцця), супрацоўнікам Марцінаса Мажвідаса, чый літоўскі пераклад нямецкай песні змешчаны ў песенніку Мажвідаса. Ян і Ульрых Гозіі набілітаваны каралём Жыгімонтам Аўгустам у 1561 годзе.

З другога шлюбу быў яшчэ адзін сын — Ульрых Гозій, ковенскі мытнік, і дзве дачкі.

Зноскі

  1. VLE

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Гараднічыя віленскія
Катэгорыя·Постаці Вільнюса
Катэгорыя·Памерлі ў 1535 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1455 годзе
Катэгорыя·Асобы