wd wp Пошук:

Станіслаў Гозій

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Станіслаў Гозій (лац.: Stanislaus Hosius, польск.: Stanisław Hozjusz; 5 мая 1504, Кракаў — 5 жніўня 1579, Капраніка каля Рым) — тэолаг, дзеяч каталіцкай царквы, кардынал (1561), мецэнат і аўтар шматлікіх тэалагічных твораў.

Біяграфія

Сын кракаўскага мешчаніна Ульрыха Гозія. Дзяцінства правёў у Вільні. У 1519—1524 гадах вучыўся ўЯгелонскім універсітэце. Служыў настаўнікам пры кракаўскім біскупе. Цікавіўся гуманістычным рухам і падтрымліваў кантакты з Эразмам Ратэрдамскім. У 1529—1534 гадах вучыўся ў Балонні. З 1538 годзе быў каралеўскім сакратаром польскага і адначасова прызначаны вармійскім канонікам, з 1540 — адначасова кракаўскім, з 1542 — сандамірскім. У 1549—1550 і 1569 гадах выконваў дыпламатычныя даручэнні караля Жыгімонта Аўгуста. З 1549 года біскуп хэлмскі, з 1551 — вармійскі.

Актыўны дзеяч контррэфармацыі. З 1558 года служыў у Рыме, у 1560—1561 гадах папскі нунцый ў Вене. У 1561—1563 гадах удзельнічаў у Трыдэнцкім саборы, кіраваў ім у 1563 годзе.

У 1564 годзе вярнуўся ў Польшчу. Пад уплывам Гозія кароль Жыгімонт Аўгуст, у выкананне рашэнняў Трыдэнцкага сабора, узмацніў барацьбу з Рэфармацыяй. У 1564 годзе запрасіць езуітаў у Польшчу і ў Браўнсбергу (цяпер Бранева) заснаваў першую езуіцкую калегію (Collegium Hosianum). З 1569 года зноў служыў у Рыме.

Творы

Багаслоўскія творы і палемічныя лісты выданы ў зборніку „Opera omnia“ (1548). Найважнейшы твор — „Confessio fidei catholicae christiana“ (1557; 39 выданняў).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Stanislaus Hosius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118775006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Аўстрыя
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Вармійская архідыяцэзія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Кардыналы Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Вялікія пенітэнцыярыі
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1579 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1504 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Рым