wd wp Пошук:

Вуліца Вокіечу

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нямецкая вуліца. Вуліца Во́кіечу[1] (традыцыйная беларуская назва — Няме́цкая ву́ліца[2]; літ.: Vokiečių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае скрыжаванне вуліц Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з Ратушнай плошчай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — гарадская ратуша, ад якой пачынаецца вулічная траса, а таксама лютэранская кірха і палац Тызенгаўзаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя

У часы Гедзіміна ў гэтай частцы Вільні пачалі сяліцца купцы і рамеснікі з ганзейскіх гарадоў. Да Другой сусветнай вайны вуліца была гандлёвым цэнтрам Вільні. Ужо ў XVI ст. у дамох на Нямецкай вуліцы з’явіліся першыя драўляныя водаправодныя трубы. Тут размяшчалася Віленскі манетны двор.

У часы Другой сусветнай вайны нацысты стварылі яўрэйскае гета з абодвух бакоў вуліцы. У выніку ваенных разбурэнняў з правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы ўтварыліся вялікія пусткі. Савецкія акупацыйныя ўлады планавалі знішчыць частку Старога Места і пракласці трасай вуліцы шырокую магістраль да Зялёнага моста. У 1950—1960-х гадах у выніку руйнавання часткі гістарычных будынкаў з паўночна-ўсходняга боку вуліца стала ў чатыры разы шырэйшай.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Вялікай вуліцай. З правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўднёва-заходняга боку — цотная нумарацыя.

З левага боку адыходзяць вуліцы Ятковая і Святога Мікалая.

Усярэдзіне вуліцы размяшчаецца бульвар з фантанам, лаўкі і веласіпедная дарожка. З правага боку бульвару рух аўтамабільнага транспарту ад Ратушы і вуліцы Вялікай у паўночным кірунку двухбаковы, ад перакрыжавання вуліц Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з левага боку — у адным кірунку, у бок скрыжавання з вуліцай Рудніцкай.

Будынкі

Няцотны бок

Лютэранская кірха

Цотны бок

Дом Мюлераў
Палац Тызенгаўзаў

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96