wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Логінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Логінаў. Уладзімір Фёдаравіч Логінаў (нар. 8 сакавіка 1940, в. Зялёнаўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі, доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989); член-карэспандэнт (1994), акадэмік (2000) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі навук (2022, кліматалогія).[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 8 сакавіка 1940 года ў вёсцы Зялёнаўка Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і работніка лясной гаспадаркі. Скончыў пачатковую школу ў в. Зялёнаўка, пазней сям’я пераехала ў г. Гарадок, дзе В. Ф. Логінаў скончыў сямігадовую школу. Сярэднюю адукацыю атрымаў ў 1958 годзе ў г. Стары Аскол. У гэтым жа годзе паступіў на арктычны факультэт Ленінградскага вышэйшага інжынернага марскога вучылішча ім. адмірала С. О. Макарава, дзе атрымаў спецыяльнасць «акіяналогія (гідралогія мора)».

У 1965 годзе паступіў у аспірантуру Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедру метэаралогіі і кліматалогіі. Усяго за 2,5 года падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю і ў 1967 годзе паспяхова яе абараніў, датэрмінова скончыўшы аспірантуру. Пры падтрымцы рэктара ЛДУ акадэміка К. Я. Кандрацьева атрымаў працу ў ЛДУ і прапіску на вучэбнай базе ўніверсітэта ў пасёлку Саблін Ленінградскай вобласці.

У 1969 годзе В. Ф. Логінаў, прыняўшы прапанову працаваць у Інстытуце зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР, пераязджае з сям’ёй у Іркуцк. Працуючы з 1969 па 1973 год у Іркуцку, Уладзімір Фёдаравіч падтрымліваў цесныя сувязі з ГГА ў Ленінградзе, Інстытутам геаграфіі АН СССР, Гідраметэацэнтрам. У гэтыя ж гады быў запрошаны на працу ў Стэнфардскі універсітэт ЗША, дзе працаваў у Інстытуце даследавання плазмы, у лабараторыі сонечна-зямных сувязяў.

У 1973 годзе пераязджае ў Обнінск, дзе да 1977 года працуе на пасадзе загадчыка лабараторыі сонечна-зямных сувязяў і сверхдоўгатэрміновых прагнозаў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце гідраметэаралагічнай інфармацыі — Сусветным цэнтры дадзеных Дзяржаўнага камітэта СССР па гідраметэаралогіі.

На працягу 1977—1983 гг. Уладзімір Фёдаравіч сумяшчаў пасады загадчыка лабараторыі і намесніка дырэктара па навуковай рабоце ў Галоўнай геафізічнай абсерваторыі ім. А. І. Воейкова. Праца ў ГГА — найстарэйшай навуковай арганізацыі Расіі, сусветны ўзровень даследаванняў, а таксама зносіны з найбуйнейшымі навукоўцамі ў галіне кліматалогіі аказалі вельмі дабратворны ўплыў на ўсё яго далейшае жыццё.

У 1980 годзе на аснове сваіх даследаванняў падрыхтаваў доктарскую дысертацыю «Зменлівасць метэаралагічных характарыстык у розных раёнах Паўночнага паўшар’я ў сувязі з уздзеяннем знешніх климатаўтваральных фактараў», якую абараніў у 1982 годзе ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце ім. М. В. Ламаносава.

З 1985 па 1987 год працаваў навуковым супрацоўнікам Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ААН у Жэневе ў аддзеле кліматычных дадзеных.

У 1990 годзе пераехаў у Мінск, дзе з 1990 па 1997 год працаваў на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце новага Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі, а з 1997 па 2008 год — дырэктара.

Прызнаннем навуковых дасягненняў В. Ф. Логінава ў галіне климаталагічнай навукі ў Рэспубліцы з’явілася абранне яго ў 1994 годзе членам-карэспандэнтам, а ў 2000 годзе — акадэмікам НАН Беларусі.

На працягу 1993—1996 гг. ён быў намеснікам старшыні Міжнароднага арганізацыйнага камітэта і кіруючай групы Савета Еўропы па правядзенні Еўрапейскага года аховы прыроды. На працягу многіх гадоў з’яўляўся экспертам па праектах ІНТАС (INTAS).

З 1995 па 2002 гг. загадваў кафедрай агульнага землязнаўства у БДУ, з 2006 па 2008 гг. — у Міжнародным экалагічным універсітэце ім. А. Д. Сахарава.

У 2007 годзе Уладзімір Фёдаравіч перадаў кіраўніцтва лабараторыяй кліматалогіі маладому і перспектыўнаму доктару навук С. В. Какарэка. У 2008 годзе выступіў ініцыятарам перадачы кіраўніцтва Інстытутам прыродакарыстання ў маладыя рукі. 18 чэрвеня 2008 года ўступіў на пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі кліматалогіі і трансгранічнага забруджвання.

Навуковая дзейнасць

Вывучэнне пытанняў змены клімату. Публікацыя работ не толькі ў метэаралагічных і геаграфічных выданнях, але і ў «Астранамічным часопісе», бюлетэні «Сонечныя дадзеныя», часопісе «Геамагнетызм і аэраномія» сведчыць аб рознастароннасці інтарэсаў маладога навукоўца.

Даследаванне прычын і следстваў вагання клімату. В. Ф. Логінаў пайшоў па шляху вывучэння агульных фізіка-хімічных механізмаў фарміравання кліматычных з’яў у розных прасторава-часавых інтэрвалах.

Паглыбленае вывучэнне климатаўтваральных фактараў дазволіла абгрунтаваць гіпотэзу аб зменлівасці адной з вядомых у астрафізіцы канстант — Сонечнай пастаяннай — і нестабільнасці сонечна-атмасферных сувязяў, выканаць шэраг цікавых даследаванняў у галіне геліагеафізікі і кліматалогіі. Атрыманыя ў гэтым напрамку вынікі дазволілі выявіць прасторава-часавыя заканамернасці ўплыву сонечнага выпраменьвання на тэрмадынамічны рэжым ніжняй атмасферы, раскрыць механізмы гэтага ўплыву. Асноўная ўвага надавалася даследаванню прычын няўстойлівасці сонечна-атмасферных сувязяў. Далейшая праца была накіравана на паглыбленае вывучэнне фактараў зменлівасці прытоку сонечнай радыяцыі, найважнейшым з якіх з’яўляецца атмасферны аэразоль вулканічнага і антрапагеннага паходжання.

Шырокія даследаванні дазволілі выявіць асноўныя заканамернасці фарміравання экстрэмальных кліматычных з’яў: засух, суровых і цёплых зім, паводак. На аснове гэтых даследаванняў былі сфармуляваны метадычныя перадумовы прагназавання пералічаных кліматычных з’яў.

Уладзімір Фёдаравіч актыўна займаўся арганізатарскай працай па станаўленню і развіццю новага прыродазнаўчага напрамку навуковых даследаванняў. Былі створаны новыя лабараторыі, у тым ліку лабараторыя кліматалогіі. Менавіта Уладзімір Фёдаравіч стаў ініцыятарам і арганізатарам фундаментальных і прыкладных кліматычных даследаванняў, накіраваных на атрыманне адзнак ўплыву змяненняў клімату на гаспадарчую дзейнасць і гаспадарчай дзейнасці на клімат. У 1992 г. выйшла яго манаграфія «Прычыны і следства кліматычных зменаў».

У канцы 1990-х гг. пад кіраўніцтвам В. Ф. Логінава пачаў развівацца новы напрамак — кліматалогія сутачных метэаралагічных назіранняў, які быў цесна звязана з даследаваннямі клімату гарадоў. Пад яго кіраўніцтвам выканана буйнамаштабнае тэарэтычнае і прыкладное даследаванне клімату Беларусі, устаноўлены прасторава-часавыя заканамернасці яго змяненняў, распрацавана Нацыянальная кліматычная праграма. У 2010 годзе Уладзімір Логінаў распрацаваў Канцэпцыю экалагічнай бяспекі ў складзе Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Літаратура

Зноскі

  1. Протокол по избранию иностранных членов РАН

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары геаграфічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнай марской акадэміі імя адмірала С. В. Макарава
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў