wd wp Пошук:

Паводка

Паводка (1) у Бійску, вызваная анамальна працяглымі дажджамі (больш за 72 гадзіны), 2006 год
Паводка (2) у Ніжагародской вобласці (рака Савец)

Паводка — фаза воднага ражыму ракі — адносна кароткачасовае (ад дзясяткаў хвілін да некалькіх сутак) і неперыядычнае падняцце ўзроўню вады ў выніку быстрага раставання снега, леднікоў, ці моцных дажджоў. Такое падняцце, калі яно больш значнае за звычайныя значэнні, можа выклікаць паводку ў шырокім сэнсе гэтага паняцця.

На марскіх узбярэжжах і астравах паводкі могуць паўстаць у выніку затаплення прыбярэжнай паласы хваляй, якая ўтвараецца пры землетрасеннях або вывяржэнні вулканаў у акіяне. Падобныя паводкі нярэдкія на берагах Японіі і на іншых астравах Ціхага акіяна, менавіта такі тып паводкі назіраўся ў Японіі ў 2011 годзе, які быў выкліканы моцным землетрасеннеам ля берагоў краіны. Паводкі могуць быць абумоўлены прарывамі плацін і загараджальных дамб.

Паводкі здараюцца на многіх рэках Заходняй Еўропы, як то Дунай, Сена, Рона, По і іншых, а таксама на рэках Янцзы і Хуанхэ ў Кітаі, Місісіпі і Агая ў ЗША. У СССР вялікія паводкі назіраліся на Дняпры ў 1931 годзе і Волзе ў 1908 і 1926 гадах. У Беларусі часам здараецца выхад з берагоў Прыпяці і Нёмана.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Гідралогія
Паводкі
Надзвычайная сітуацыя
Стыхійныя бедствы