wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч

Уладзі́мір Міха́йлавіч Пракуле́віч (2 снежня 1887, в. Красналукі, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 20 жніўня 1938, Свярдлоўская вобласць) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г.

Біяграфія

Сустрэча беларускага нацыянальнага актыву ў Празе 30 снежня 1924 г. на 40-я угодкі смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Злева направа: Пётра Крачэўскі, Ніна Крачэўская і Уладзімір Пракулевіч
Магшот з крымінальнай справы, 1938 г.

Нарадзіўся ў сям’і земскага чыноўніка Барысаўскага павета. Скончыў Смаленскую гімназію (1907). У 1912 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт[1]. У часе вучобы быў сакратаром марксісцкага часопіса «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газеце «Копейка». У часе Рэвалюцыі 1905—1907 гг. ўдзельнічаў у працы сацыял-дэмакратычных гурткоў (РСДРП і Бунду).

Да Першай сусветнай вайны працаваў «помощником столоначальника с низшим окладом» у Мінскай казённай палаце[2], з 1914 г. — у Мінскім акруговым судзе. У Мінску жыў у гатэлі Брысталь на Падгорнай вуліцы. З пачаткам вайны эвакуіраваўся ў Маскву, пазней — рахункавод у структуры Усерасійскага камітэта земскіх і гарадскіх саюзаў па забеспячэнні войска. З ліпеня 1917 г. у Мінску на судовых пасадах[3].

У 1918 г. абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. З прыходам бальшавікоў працаваў міравым суддзём у мястэчку Вызна, прыхільнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). З узнаўленнем савецкай улады ў ліпені 1920 г. на пасадзе суддзі ў Слуцку[3].

Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г., член прэзідыума Першага беларускага з’езда Случчыны.

У 1921 г. пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад Віленскага Беланацкама, сябар Загранічнага бюро БПСР. У 1922 г. у ліку 33 дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні. Жыў у Коўне[3]. Са жніўня 1923 г. дзяржаўны сакратар Урада БНР. З канца 1923 г. у Празе, удзельнічае ў нацыянальных арганізацыях беларускай эміграцыі. У Празе жыў па адрасе Benediktská ul. 1a, u K. Levy. Удзельнік 2-й Берлінскай беларускай палітычнай канферэнцыі, падпісаўся пад рэзалюцыяй аб ліквідацыі ўрада БНР[3].

З траўня 1926 г. у Савецкай Беларусі, жыве ў Менску. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1932 г. на пяць гадоў высланы ў г. Перм (Расія). У 1933 пераведзены ў Сарапул, а адтуль ў 1935 г. у Свярдлоўск. Працаваў пазаштатным юрыстам у гарадскім бюро тэхнічнага ўліку. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобласці 9 студзеня 1938 г. і 10 ліпеня 1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20 жніўня 1938 г[4]. Месца пахаванняў расстраляных у Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) — 12-ты кіламетр Маскоўскага тракту (аўтадарога Екацярынбург — Першаўральск, цяпер тут мемарыяльны комплекс)[4][5]. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г., па другім 26 красавіка 1989 г[4].

Зноскі

  1. Асабістая справа захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.
  2. Памятная книжка Минской губернии на 1914 год. С. 69.
  3. 1 2 3 4 Слуцкі збройны чын, 2006, с. 317
  4. 1 2 3 Ількевіч, 2009, с. 600
  5. Мемориальный комплекс жертвам политических репрессий, г. Екатеринбург(руск.) . gulagmuseum.org. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2017. Праверана 21 сакавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Памерлі 20 жніўня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Журналісты паводле алфавіта
Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Удзельнікі Слуцкага паўстання
Члены Беларускай рады Случчыны
Публіцысты паводле алфавіта
Памерлі ў 1938 годзе
Юрысты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Расіі
Памерлі ў Свярдлоўскай вобласці
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Нарадзіліся ў 1887 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Расстраляныя ў РСФСР
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Юрысты паводле алфавіта
Публіцысты Беларусі
Журналісты Беларусі
Нарадзіліся 2 снежня
Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Выпускнікі МДУ
Палітыкі Беларусі