wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Ганскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганскі.

Уладзімір Аляксандравіч Ганскі (нар. 2 снежня 1986 года ў Наваполацку) — беларускі навуковец, доктар эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе атрымаў кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін[1]. Паралельна атрымаў кваліфікацыю эканаміста-менеджэра, пасля таксама прайшоў перападрыхтоўку па культуралогіі. Скочыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай», выкананую пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Марыі Фляйчук, абараніў у 2015 годзе ў Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу. Тэма дысертацыі: «Механізм функцыянавання нацыянальнага рынку турыстычных паслуг»[2][3].

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя», выкананую пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Ірыны Калачовай, абараніў у 2020 годзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. Тэма дысертацыі: «Развіццё турызму ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)»[4][5].

2 чэрвеня 2021 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

20 красавіка 2021 года ў Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай». Тэма доктарскай дысертацыі: «Тэарэтыка-метадалагічныя асновы кіравання рэсурсамі спадчыны ў сістэме нацыянальнай эканомікі». 29 чэрвеня 2021 года Міністэрства адукацыі і навукі Украіны загадам № 735 зацвердзіла рашэнне аб прысуджэнні яму навуковай ступені доктара эканамічных навук.

Пачаў працаваць у 2006 годзе ў навукова-даследчым сектары Полацкага ўніверсітэта. У 20072009 гадах працаваў на прадпрыемствах турыстычнай сферы, у тым ліку дырэктарам. У 2009 годзе пачаў працаваць у аддзеле па турызме Полацкага ўніверсітэта, затым выкладаў на спартыўна-педагагічным (20102012) і фінансава-эканамічным (20122017) факультэтах ПДУ, працуючы на пасадах выкладчыка-стажора, асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта.

З 2018 года — старшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. З 2022 года займае пасаду дацэнта кафедры бізнес-адміністравання і маркетынгу ІПД.

Стажыраваўся ў вышэйшых навучальных установах і навуковых арганізацыях у Чэхіі, Польшчы, Літве і інш.

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем тэорыі і практыкі кіравання новымі рэсурсамі ў сістэме сучаснай эканомікі, эканамічнай урбаністыкі і рэвіталізацыі, устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця гістарычных паселішчаў і мясцін, пытаннямі кіравання і выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці аб’ектаў культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама гісторыі, эканомікі і арганізацыі турызму, механізмаў функцыянавання нацыянальнага і міжнароднага рынкаў турыстычных паслуг і інш. Таксама займаецца гісторыка-краязнаўчым вывучэннем паўночнай і паўночна-заходняй Беларусі, пытаннямі кластарызацыі, трансгранічнага і міжнароднага супрацоўніцтва і інш.

Аўтар каля 200 навуковых публікацый, у тым ліку больш 20 манаграфій і вучэбна-метадычных выданняў, а таксама артыкулаў у беларускіх і замежных навуковых часопісах, выданнях індэксаваных у базах Scopus i Web of Science і інш. Арганізатар і суарганізатар шматлікіх міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных пытанням устойлівага развіцця, бізнеса і прадпрымальніцтва, культурнай і прыроднай спадчыны, краязнаўства ў Мінску, Віцебску, Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, Браславе і інш.

Узнагароды

Зноскі

  1. База данных «Ученые Беларуси»
  2. Засідання спеціалізованої вченої ради Львівської комерційної академії від 16 вересня 2015 р.(недаступная спасылка)
  3. ПГУ: Поздравляем В. А. Ганского с успешной защитой кандидатской диссертации Архівавана 8 студзеня 2021.
  4. 7 октября 2020 г. в МГУ им. А. А. Кулешова состоялась защита диссертации В. А. Ганского
  5. Постановление Президиума ВАК Республики Беларусь от 9 декабря 2020 г. Архівавана 22 ліпеня 2021.
  6. XIV Новополоцкий городской молодежный форум Архівавана 26 снежня 2019.
  7. БелТА: Премии Витебского облисполкома вручены талантливым молодым ученым и специалистам
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»