wd wp Пошук:

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (ВАК Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь падначалены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які праводзіць дзяржаўную палітыку і рэалізуе функцыю дзяржаўнага рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. ВАК Беларусі ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.

Гісторыя

Да 1991 года навуковыя ступені і званні навукоўцам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў Беларускай ССР прысвойваліся Вышэйшым атэстацыйным камітэтам СССР.

Вышэйшая атэстацыйная камісія створана ў 1992 годзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. З 1995 года — Вышэйшы атэстацыйны камітэт. З 1997 года — Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт. З 2001 года — Вышэйшы атэстацыйны камітэт у складзе Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — Вышэйшая атэстацыйная камісія.[2].

Старшыні

Узнагароды

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 1992 года № 564 «О создании Высшей аттестационной комиссии при Совете Министров Республики Беларусь»
  2. Рэспубліка Беларусь. Вышэйшая атэстацыйная камісія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Беларусі
Катэгорыя·Адукацыя ў Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Навука ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат