wd wp Пошук:

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы — падраздзяленне БДУ.

Гісторыя

20 лютага 1973 годзе быў заснаваны Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.

У 1992 годзе ён пераўтвораны ў Нацыянальны інстытут гуманітарных навук пры БДУ, а ў 1993 г. быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству адукацыі РБ.

19 ліпеня 1994 года ўстанова пераўтворана ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Міністэрства адукацыі РБ і ў 2004 годзе перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»[1].

Напрамкі дзейнасці

У вобласці гуманітарнай адукацыі:

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы як базавая ўстанова павышэння кваліфікацыі працаўнікоў адукацыі прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі канцэпцыі бесперапыннай гуманітарнай падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў, новых тэхналогій навучання і методык выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; здзяйсняе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў філасофскіх, гістарычных, эканамічных, сацыяльна-палітычных, культуралагічных, псіхолага-педагагічных і філалагічных дысцыплін вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, агульнаадукацыйных школ.

Шырока практыкуецца вочна-завочнае навучанне. Створана сістэма пастаянна дзеючых семінараў па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Наваполацку, Асіповічах.

Функцыянуюць інавацыйныя семінары павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ПТНУ і ССНУ па абноўленых мадэлях сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, распрацаваным у рамках навукова-даследчай праблематыкі.

Інстытут вядзе навукова-даследчую працу па праблемах нарматыўна-метадычнага забеспячэння вышэйшай школы і гуманітарызацыі адукацыі. РIВШ усталяваў цеснае ўзаемадзеянне з шэрагам даследчых цэнтраў Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расіі[3].

Кіраўніцтва

Зноскі

  1. https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6331 Архівавана 23 лютага 2019.
  2. http://nihe.bsu.by/index.php/o-rivsh
  3. https://bsu.by/be/main.aspx?guid=38421
  4. https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6331 Архівавана 23 лютага 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Факультэты без геаграфічных каардынат
1973 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1973 годзе
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Факультэты паводле алфавіта