wd wp Пошук:

Web of Science

Web of Science — платформа, на якой размешчаны базы дадзеных навуковай літаратуры, да 2014 года вядома як Web of Knowledge. Да 2016 года належала Thomson Reuters. У лістападзе 2016 года Аддзяленне IP & Science набыта інвестыцыйнымі фондамі і функцыянуе як Clarivate Analytics. Ахоплівае матэрыялы па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх, гуманітарных навуках і мастацтву.

Агульная характарыстыка

Цэнтральнай часткай платформы з’яўляецца навукаметрычная рэфератыўная міжнародная база дадзеных Web of Science Core Collection, якая ўключае ў сябе больш 18 тысяч вядучых часопісаў, размешчаныя ў трох ключавых індэксах навуковай літаратуры:

Некаторыя выданні адначасова прадстаўлены ў некалькіх індэксах. У 2015 годзе база пашырана новай мультыдысцыплінарнай калекцыяй - ESCI (англ.: Emerging Source Citation Index). Архіў ESCI для выданняў, якія тэхнічна могуць гэта забяспечыць, паглыблены да 2005 года.

Таксама ў базу ўваходзяць:

У Web of Science індэксуюцца выданні як падпісныя, так і часопісы адкрытага доступу. Платформа валодае ўбудаванымі магчымасцямі пошуку, аналізу і кіравання бібліяграфічнай інфармацыяй.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Базы даных