wd wp Пошук:

Сіянь

Сіянь[2] — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Сіянь — адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая, на працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з’яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.

Горад Сіянь (Чан’ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.

З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.

Транспарт

Грамадскі транспарт

У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.

Метро

З 2011 года дзейнічае сетка метро.

Чыгунка

У Сіяне 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.

Аэрапорт

У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People’s Republic of China
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Былыя сталіцы
Гарады правінцыі Шэньсі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Сіянь
Гарады субправінцыйнага значэння КНР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара