wd wp Пошук:

Тэракотавая армія

Тэракотавая армія (кіт. трад. 兵馬俑, спр. 兵马俑, піньінь bīngmǎ yǒng, пал. бінма юн) — пахаванне па не менш 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.

Стварэнне

Тэракотавыя статуі былі пахаваныя разам з першым імператарам дынастыі Цынь - Цынь Шыхуандзі (аб’яднаў Кітай і злучыў усе часткі Вялікай сцяны) у 210-209 гг. да н.э.

Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў насуперак звыклай традыцыі разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі, што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок, акрамя статуй ваяроў разам з Цынем было закапана па розных ацэнках да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем’ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.

Адкрыццё

Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі - з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.

Галерэя

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Сусветная спадчына ў Кітаі
Шаньсі
Дынастыя Цынь
Сусветная спадчына паводле алфавіта
Маўзалеі Кітая
Скульптуры паводле алфавіта
Скульптура Кітая