wd wp Пошук:

Сінт-Эстатыус

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сінт-Эстатыус[1] (нідэрл.: Sint Eustatius) — востраў у Карыбскім моры. Утварае спецыяльны муніцыпалітэт Нідэрландаў. Плошча — 21 км². Насельніцтва — 3791 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Араньестад.

Геаграфія і прырода

Вулкан Квіл

Востраў Сінт-Эстатыус уваходзіць у групу Паўночных Падветраных астравоў Малой Антыльскай грады. Мае вулканічнае паходжанне. Паўночна-заходняя частка сфарміравана 5 маладымі вулканамі, не старэйшымі за 1 млн гадоў. Яны захоўваюць частковую актыўнасць і ствараюць зону скал і ўзвышшаў. Найвышэйшы пункт — вулкан Квіл (602 м), які мае прасторны кратар. Паўднёвая частка складзена старажытнымі вапняковымі і пемзавымі адкладаннямі, даволі нізкая. Узбярэжжа атачае каралавы рыф.

Клімат трапічны пасатны. Тэмпературны рэжым мала змяняецца на працягу года (24 °C — 31 °C).

Флора і фаўна пацярпелі ад дзейнасці чалавека, але меней, чым на іншых малых астравах Карыбскага мора. На ўзбярэжжы растуць пальмы, алоэ, папараці. На ўзвышшах — трапічны лес, у якім захаваліся рэдкія дрэвы, у тым ліку махагонія ( Swietenia mahagoni), каштоўная дзякуючы сваёй чырвонай драўніне. Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі, чарапахамі і яшчаркамі.

Для захавання далікатнай прыроды вострава створаны 2 нацыянальныя паркі і батанічны сад.

Гісторыя

Салют 1776 г.

У старажытнасці востраў маглі наведваць індзейцы аравакі і карыбы, але ў пісьмовых крыніцах звестак пра іх не захавалася. Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў у 1493 г., быў Хрыстафор Калумб.

У 1636 г. галандцы заснавалі на востраве калонію, стварылі на ім плантацыі тытуню і цукровага трыснёгу, аднак галоўны прыбытак даваў трансатлантычны гандаль. Нягледзячы на малыя памеры, Сінт-Эстатыус меў важнае стратэгічнае значэнне, быў лёгка дасягальным для караблёў з Еўропы і знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да брытанскіх, французскіх і дацкіх калоній у Карыбскім моры. Востраў шмат разоў захоплівалі французы і англічане, але ён нязменна вяртаўся да Нідэрландаў.

У 1756 г. галандцы надалі Сінт-Эстатыусу статус палітычна нейтральнага і свабоднага для гандлю порта. У выніку, ён хутка ператварыўся ў адзін з галоўных гандлёвых цэнтраў Амерыкі, а яго насельніцтва перавысіла 20 тысяч чалавек. У гады Амерыканскай рэвалюцыі Сінт-Эстатыус выкарыстоўваўся як перавалачны пункт паставак зброі амерыканскім паўстанцам. У 1776 г. астравіцяне павіталі амерыканскі флот салютам, што было ўспрынята як афіцыйнае прызнанне новай дзяржавы.

Аднак к канцу XVIII ст. з-за высокіх пошлін, уведзеных брытанцамі і французамі, а таксама канкурэнцыі з дацкімі калоніямі на Віргінскіх астравах, кароткі перыяд эканамічнага поспеху скончыўся. Многія пасяленцы пакінулі востраў, і ён ператварыўся ў глухую частку света.

У 1954 г. Сінт-Эстатыус увайшоў у склад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. Рэферэндум, які праходзіў на ім у 2005 г. выявіў, што большасць мясцовых выбаршчыкаў выступае за працяг існавання гэтага ўтварэння. Але ў 2010 г. Нідэрландскія Антылы перасталі існаваць, а Сінт-Эстатыус набыў статус спецыяльнага муніцыпалітэта Нідэрландаў.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Нідэрландскія Антыльскія астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Нідэрландаў
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Астравы Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Малыя Антыльскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара