wd wp Пошук:

Папараці

Папараці сапраўдныя, поліпадыяпсіды (Polypodiopsida) — клас сучасных папарацепадобных.

Апісанне

Гэта шматгадовыя ці вельмі рэдка аднагадовыя расліны ад дробных форм да вельмі буйных. Іх геалагічная гісторыя бярэ пачатак у карбоне. Паходзяць, верагодна, ад зігаптэрыдыяпсід.

Сцёблы іх уяўляюць сабой прамастаячыя ствалы, у дрэвападобных форм яны іншы раз дасягаюць значнай вышыні ці прадстаўлены карэнішчам. Праводзячая сістэма — ад пратастэлы да вельмі спецыялізаваных тыпаў дыктыястэлы. Трахеіды лесвічныя. Рэдка маюцца сасуды. Лісты вельмі розных тыпаў як па памерах, так і па форме, жылкаванні і шчыльнасці. Маладыя лісты спіральна закручаны.

Асаблівасці біялогіі

Раўнаспоравыя ці, рэдка, разнаспоравыя расліны. Спарангіі ў большасці выпадкаў сабраныя ў сорусы. Пакрывальца можа быць, а можа і адсутнічаць. Спарангіі маюць аднаслойныя сценкі (у лептаспарангіятных папарацей) і не маюць вусцеек. Маецца кальцо, якое ў прадстаўнікоў класа дасягае вялікай разнастайнасці і высокай спецыялізацыі. З павышэннем спецыялізацыі кальца лік спор у кожным спарангіі змяншаецца. Гаметафіты ў большасці прадстаўнікоў класа зялёныя, наземныя і двухполыя, а ў разнаспоравых форм — раздзельнаполыя і моцна рэдукаваныя. Антэрыдыі, у адрозненне ад вужоўнікавых і мараціевых, больш дробныя і больш-менш выступаюць над паверхняй гаметафіта і ўтвараюць значна меншы лік сперматазоідаў. Архегоніі параўнальна мала адрозніваюцца ад архегоніяў офіяглосапсід і мараціяпсід.

Класіфікацыя

Клас поліпадыяпсіды налічвае да 300 родаў і каля 12000 відаў, а разам з вымерлымі папарацямі — і яшчэ больш.

Клас падзяляюць на тры падкласы:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Папараці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта