wd wp Пошук:

Карыбы

У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Карыбы, індзейцы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Карыбы (англ.: Caribbean; састарэлая, памылковая назва — Вест-Індыя ад англ.: West Indies, літ. «Заходняя Індыя») — група астравоў у Атлантычным акіяне паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай. Адносіцца да Паўночнай Амерыкі.

Складаецца з Вялікіх і Малых Антыльскіх астравоў і Багамскіх астравоў і некаторых кантынентальных астравоў (каля ўзбярэжжа кантынента) у гэтым рэгіёне. Паверхня ўсіх астравоў роўная 244 890 км² (Вялікія Антыльскія — 216 260, Малыя Антыльскія — 14 095 і Багамскія — 14 535). Усе Антыльскія астравы значна ўзвышаюцца над узроўнем мора. Багамскія ж астравы ўтвораны каралавымі рыфамі. Самыя высокія горы знаходзяцца ў заходняй частцы Гаіці (Пік Дуартэ, 3087 м), ва ўсходняй частцы Кубы (2375 м) і ў паўночнай частцы Ямайкі (2341 м); усходнія берагі Малых Антыльскіх астравоў пакрыты раўнінамі; горы стромка спускаюцца ў даліны. Шматлікія бухты астравоў уяўляюць зручныя гавані. Куба, Віргінскія і Багамскія астравы акружаны велізарнымі каралавымі рыфамі, якія выступаюць на паверхню мора і пакрытымі пальмамі. Шматлікія астравы (асабліва Малыя Антыльскія) носяць сляды вулканічнага паходжання.

Вялікія Антыльскія астравы

Востраў Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва,
чал./км²
Краіна
Куба 110 860 11 242 621 101,41 Куба
Гаіці 76 480 19 890 000 260,07 Дамініканская рэспубліка і Рэспубліка Гаіці
Ямайка 10 991 2 735 520 248,89 Ямайка
Кайманавы астравы 264 54 878 207,87 Кайманавы астравы (Вялікабрытанія)
Пуэрта-Рыка 9 104 3 994 259 438,74 Пуэрта-Рыка (ЗША)
Усяго 207 435 37 862 400 182,53

Малыя Антыльскія астравы і Багамскія астравы

Востраў Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва,
чал./км²
Краіна
Абака 1681,0 16 692 9,93 Багамскія астравы
Андрас 5957,0 7 386 1,24 Багамскія астравы
Ангілья 96,0 14 436 150,38 Вялікабрытанія
Анегада (БВА) 38,0 200 5,26 Вялікабрытанія
Антыгуа 281,0 67 000 238,43 Антыгуа і Барбуда
Аруба 180,0 106 050 589,17 Нідэрланды
Барбадас 430,0 284 589 661,83 Барбадас
Барбуда 161,0 1 500 9,32 Антыгуа і Барбуда
Бас-Тэр 848,0 186 000 219,34 Францыя
Бекві 18,0 5 000 277,78 Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Вялікі Багама 1373,0 51 756 37,70 Багамскія астравы
Банайрэ 288,0 13 389 46,49 Нідэрланды
Кануан 13,0 2 000 153,85 Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Вёрджын-Горда (БВА) 21,0 1 100 52,38 Вялікабрытанія
Гранд-тэр 589,0 197 000 334,47 Францыя
Дамініка 746,0 72 514 97,20 Дамініка
Грэнада 310,0 80 000 258,06 Грэнада
Інагуа 1671,0 911 0,55 Багамскія астравы
Ёст-ван-Дэйк (БВА) 8,0 260 32,5 Вялікабрытанія
Карыёка (Карыяку) 34,0 6 000 176,47 Грэнада
Кочэ 61,0 8 242 135,11 Венесуэла
Кюрасаа 444,0 142 180 320,23 Нідэрланды
Ла-Дэзірад 21,1 1 591 75,40 Францыя
Маргарыта 956,8 436 900 456,63 Венесуэла
Мары-Галант 158,0 13 470 85,25 Францыя
Марцініка 1128,0 397 730 352,60 Францыя
Мера (Мэйра) 4,0 300 75,00 Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Мантсерат 102,0 6 409 62,83 Вялікабрытанія
Мюстык 5,7 500 87,72 Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Невіс 93,0 11 500 123,66 Сент-Кітс і Невіс
Нью-Правідэнс 207,0 248 948 1202,65 Багамскія астравы
Арчыла 40,0 100 2,5 Венесуэла
Пеціт Марцініка 2,4 900 375,00 Грэнада
Саба 13,0 1 737 133,62 Нідэрланды
Санта-Крус (АВА) 213,0 53 234 249,92 ЗША
Сен-Бартэлемі 21,0 8 255 393,10 Францыя
Сент-Вінсент 346,0 117 000 338,15 Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Сент-Джон (АВА) 50,8 4 197 82,62 ЗША
Сент-Кітс 169,0 39 000 230,77 Сент-Кітс і Невіс
Сент-Люсія 619,2 172 884 279,21 Сент-Люсія
Сен-Мартэн 91,9 68 382 744,09 Нідэрланды/Францыя
Сент-Томас (АВА) 80,9 51 181 632,65 ЗША
Сінт-Эстаціус 21,0 2 886 137,43 Нідэрланды
Табага 300,0 54 084 180,28 Трынідад і Табага
Тартола (БВА) 55,7 14 000 251,35 Вялікабрытанія
Трынідад 4821,0 1 250 000 259,28 Трынідад і Табага
Юніян 8,0 5 000 625,00 Сент-Вінсент і Грэнадзіны

Клімат

Карыбы

Клімат Карыбскіх астравоў даволі роўны. Гарачая і вільготная пара года, вясна, пачынаецца ў маі; у сярэдзіне месяца выпадае першы перыядычны дождж, штодня каля поўдня. Пасля 14-дзённых дажджоў пачынаецца сухое трапічнае лета; спякота некалькі змякчаецца марскімі прыбярэжнымі вятрамі і ўсходнімі пасатамі, якія дзьмуць на працягу цэлага года; аднак, нягледзячы на моцную спякоту, клімат — вільготны, што спрыяе развіццю тут жоўтых ліхаманак і іншых хвароб, уласцівых трапічным краінам. Чысцейшае і больш здаровае паветра — у горах. У ліпені дажджы мацнейшыя, асабліва на Вялікіх Антыльскіх астравах, а на Малых больш усяго дажджу выпадае ў жніўні і кастрычніку; тады ж адбываюцца вялікія разлівы рэк; са жніўня да кастрычніка бываюць ураганы, якія часта прыносяць вялікую шкоду. З канца лістапада пачынаецца зіма (параўнальна сухі час), якая працягваецца да мая — самая лепшая і прыемная пара года.

Раслінны і жывёльны свет

Пляж Табага

Астравы пакрыты пышнай амерыканскай расліннасцю; у нізінах — трапічныя расліны, у горах — еўрапейскія фруктовыя дрэвы; у цэнтральных раёнах вялікіх астравоў - велізарныя лугавыя прасторы (саванны). Галоўнае багацце астравоў складаюць прадукты тэхнічных раслін; ваніль дзіка расце ў лясах Ямайкі, агава — на Кубе і Багамскіх астравах; на шматлікіх астравах растуць індыга, какава, какосавыя пальмы, тытунь, бавоўнік. Хлебнае дрэва перасаджана з Таіці на Ямайку. Са збожжавых раслін шмат апрацоўваюць кукурузы, пшаніцы ж вельмі мала. Галоўныя артыкулы экспарту — цукар і кофе. Цукровы трыснёг, які расце на Карыбскіх астравах, быў перавезены сюды з Канарскіх астравоў іспанцамі ў XVI ст., а кафейнае дрэва — галандцамі і французамі з Аравіі.

Да прыбыцця еўрапейцаў на астравах было вельмі мала туземных відаў чацвераногіх жывёл: агуці, пекары (мексіканская свіння), апосум і пароды невялікіх малп; даволі шмат скарпіёнаў, змей; у ціхіх водах жывуць кайманы. На Ямайцы ловяць чарапах; птушкі адрозніваюцца пярэстым апярэннем: папугаі, калібры. Усё свойскія жывёлы перавезены з Еўропы, і цяпер рагатая скаціна і коні сустракаюцца ў дзікай прыродзе, як і ў саваннах Паўднёвай Амерыкі.

Воды карыбскага басейна поўныя жыцця. Прыбярэжныя каралавыя рыфы даюць прытулак велізарнай колькасці жывых істот. Розныя віды беспазваночных, храстковыя і касцявыя рыбы. З буйных драпежнікаў тут водзяцца розныя віды акул, у тым ліку бычыная акула, тыгровая акула, шаўковая акула і карыбская рыфавая акула.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Геаграфія Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вест-Індыя
Катэгорыя·Краіны Карыбскага басейна
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ