wd wp Пошук:

Сінантропныя арганізмы

Дамавая мыш — аблігатны сінантроп
Гнёзды ластавак пад карнізам будынка

Сінантропныя арганізмы, сінантропы (ад інш.-грэч. σύν — разам і ἄνθρωπος — чалавек) — жывёлы (не прыручаныя), расліны і мікраарганізмы, лад жыцця якіх звязаны з чалавекам і яго жыллём, напрыклад, прусакі, пакаёвыя мухі, дамавыя мышы, пасцельныя блашчыцы.

Унутраныя і вонкавыя паразіты чалавека, напрыклад, гельмінты, кляшчы, блохі, камары, мухі могуць быць поўнымі сінантропнымі арганізмамі (калі жывуць у жыллі чалавека) ці частковымі (вандроўныя сабакі) сінантропнымі арганізмамі (калі жывуць па-за жыллём чалавека, але ў населеным пункце).

Адны сінантропныя арганізмы — многія бесхрыбетныя і пазваночныя — знаходзяць у дамах не толькі прытулак і спрыяльны мікраклімат, але і ежу. Іншыя, напрыклад, ластаўкі і стрыжы, карыстаюцца пабудовамі толькі як прытулкамі.

Некаторыя расліны з’яўляюцца сталымі спадарожнікамі чалавека. Яны пасяляюцца на пасаджаных чалавекам палях, альбо паблізу чалавечага жылля. Сюды адносяцца, напрыклад, крапіва, дурнап’ян (Datura), блёкат (Hyoscyamus niger), лапух (Lappa) і іншыя. Сінантропная расліннасць палёў заключае ў сабе іншыя віды, такія, як, напрыклад, розныя лябёды (Chenopodium), васілёк (Centaurea cyanus), куколь (Agrostemma grithago), ясноткавыя (Stachys, Galeopsis) і іншыя.

Сінантропныя арганізмы можна падзяліць на дзве групы:

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Экалогія