wd wp Пошук:

Мыш дамавая

Дамавая мыш (Mus musculus) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Шырока распаўсюджана, звычайная па ўсёй Беларусі (у паўночнай частцы форма падобная да тыповай дамавой мышы, у паўднёвай — да курганчыкавай). Жыве ў свірнах, складах, гумнах і іншых пабудовах, летам трапляецца ў садах, на палях і агародах на адлегласці да 1—2 км ад жылля. Корм — фураж, харчовыя прадукты. Дае 8—10 прыплодаў за год, да 9 мышанят у кожным.

Свірнавы і палявы шкоднік, псуе прамысловыя тавары. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мышыныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта