wd wp Пошук:

Дамавы верабей

Дамавы верабей (Passer domesticus (Linnaeus, 1758); састарэлая бінамінальная назва - Fringilla domestica Linnaeus, 1758) — найбольш распаўсюджаны від роду сапраўдных вераб’ёў (Passer), сямейства вераб’іных (лац. Passeridae). Гэта адна з самых вядомых птушак, якія жывуць па суседству з жытлом чалавека і добра вядомая як па вонкавым выглядзе, так і па характэрным цырыканні.

Апісанне

Даўжыня цела да 16 см, маса 23-35 г. Выразны палавы дымарфізм. Самец у шлюбным уборы з шэрым верхам і карычневай патыліцай, з чорным «гальштукам». Узiмку чорны колер робіцца больш светлым, цямнейшая паласа праз вока. Маладыя падобныя да самак.

Пашырэнне

Першапачатковы арэал знаходзіўся ў Еўропе, Азіі (акрамя паўночнай і паўднёва-ўсходняй частак), а таксама ў Паўночнай Афрыцы. Распаўсюдзiўся ў Аўстралію, Новую Зеландыю, на Філіпінах, у Паўднёвай Афрыцы, на Каморскіх і некаторых іншых астравах Індыйскага акіяна, на Гавайях, Фалклендах, Бермудах, Антылах, у Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, дзе цяпер стаў шматлікім.

Жыве ў населеных пунктах і тэрыторыях непасрэдна вакол іх. Можа адзначацца на збожжавых i кукурузных палях.

Асаблівасці біялогіі

Гнёзды ў шчылінах і дзірках пабудоў, пад дахамі, у вінаграднiках на сценах будынкаў, у гнёздах варон, гракоў, буслоў i г.д., у дуплах (таксама і ў штучныхскрынках), у земляных ямах, у ярах (займае гнёзды ластавак-зямлянак), скальныя абрывы, часам у развілцы галін (месцамi на адным дрэве можа быць шмат гнёздаў, якія ўтвараюць калонiю). На дрэвах не нiжэй 2 м над зямлёй. Няшчыльнае, шарападобнае або эліптычнае з бакавой адтулінай і кароткiм калiдорам. Знешні слой з травы і саломы з прымессю пырніку (матэрыял выступае ў розныя бакі па-за гняздом). Сярэдні слой з пырніку, сухой травы, ануч, паперы і да т.п. Высцілка багатая, з дробных пёраў, воўны, валосся i iншых мяккiх рэчаў, часта з лыка. Памеры залежаць ад месца, у якім зроблена гняздо. У выпадку абмежаванай прасторы iснуе толькi высцiлка без знешняга слоя.

Яйкі

Яйкі звычайна 4-6 (часам 2-8 i нават 10), падоўжаныя. Афарбоўка вельмі зменлівая, часта нават памiж яйкамi ў адной i той жа кладцы): белыя або бела-зялёныя, брудна-зялёныя, блакітнавата-белыя, шэрыя, чырванаватыя, карычневыя. Колер i форма плям разнародная (рыскі, крапінкі, мазкі), размяшчаюцца яны раўнамерна і густа: глыбокія- светла-папялістыя, паверхневыя -цёмна-папялістыя, шэрыя, блакiтна-шэрыя, аліўкавыя, зялёна-шэрыя, пурпурова-шэрыя, чорныя, пурпурова-карычневыяабо карычневыя (часам ёсць яйкi без плямак).

Падвіды

Акрамя таго, розныя аўтары вылучаюць яшчэ 5-7 падвiдаў.

Зноскі

  1. Малюнак Вільгельма фон Райта (фінск.: Wilhelm von Wright, 18101887) з кнігі: Svenska fåglar, efter naturen och på sten ritade (2-е выданне).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вераб’іныя
Катэгорыя·Жывёлы-касмапаліты
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі на марках
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL