wd wp Пошук:

Лопух

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лопух. Лопух[3] (Arctium) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком.

Арэал і экалогія

Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды: лопух вялікі (Arctium lappa) (народныя назвы брылі, дзяды, задзёрка, сабачнік), лямцавы (Arctium tomentosum) (лопуцень, лапушнік, рапей), малы (Arctium minus), дуброўны (Arctium nemorosum)[4]. Трапляецца на пустках, каля жылля.

Значэнне

Лекавыя, меданосныя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. У каранях 20—45 % інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей. Настой з іх — лекавы сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя