wd wp Пошук:

Тараканавыя

Тараканавыя, Тараканы (Blattoptera або Blattodea) — падатрад насякомых атрада тараканападобных; часам вылучаецца ў асобны атрад. Вядома больш за 4500 відаў (4565 відаў па стане на люты 2008 г.).

Апісанне

Вядомы з карбону (каля 350 млн г. назад). Больш за 3,6 тыс. відаў.

Даўжыня да 9,5 см. Цела пляскатае, авальнае. Вусікі доўгія, шматчленікавыя, шчацінкападобныя. Пярэднія крылы ператвораны ў шчыльныя надкрылы, заднія тонкія, перапончатыя, схаваныя пад надкрыламі; у некаторых відаў надкрылы і крылы адсутнічаюць. Ногі бегальныя з 5-членікавымі лапкамі. Брушка падоўжанае, 8—10-членікавае. Ротавыя органы грызучыя.

Арэал

Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць пад камянямі, у раслінным подсціле, глебе, норах грызуноў, некаторыя віды: прусак (Blattella germanica), чорны таракан (Blatta orientalis) і інш. — у жыллі чалавека. На Беларусі 6 відаў (прусак (Blattella germanica), чорны (Blatta orientalis), лапландскі (Ectobius lapponicus) тараканы і інш.). Усёедныя. Пашкоджваюць харчовыя прадукты, скураныя вырабы і інш.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ад 3—4 месяцаў да 4 гадоў. Некаторыя трапічныя віды жывародныя.

Шкоднасць

Пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Тараканавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта