wd wp Пошук:

Прусак

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прусак (значэнні). Прусак, таксама Таракан рыжы[1] (Blattella germanica) — нялётнае насякомае сямейства тараканавыя, шырока распаўсюджаны сінантропны арганізм. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Можа пашкоджваць харчовыя прадукты і пакаёвыя расліны.

Распаўсюджанне

Радзімай таракана з’яўляецца паўднёвая Азія, у XVIII стагоддзі ён быў завезены ў Еўропу і Паўночную Амерыку, дзе шырока размножыўся ў селішчах чалавека. Пры паніжэнні тэмпературы ніжэй −5 ° прусак гіне, таму ў халодным паўночным клімаце ён можа жыць толькі ў дамах з ацяпленнем.

Зноскі

  1. Напісанне Прусак, Таракан рыжы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.51
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тараканавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1767 годзе