wd wp Пошук:

Сяргей Аркадзевіч Грыневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыневіч. Сяргей Аркадзевіч Грыне́віч (нар. 25 лютага 1960, Краснасельскі) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.

Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі Гайнца Кістэрса[ru]. Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме пад Гроднам і ў Швейцарыі. Яго карціны не раз здымалі з выставак за «неадпаведны» змест.

Член Беларускага саюза мастакоў.

17 сакавіка 2022 года ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстаўка Грыневіча «Дэмаграфія». Сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры[1]. Выстаўка мусіла праходзіць да 3 красавіка ўключна, але адміністрацыя Палаца мастацтва скараціла яе на тыдзень — да 27 сакавіка[2]. Гэта з звязваюць з тым, што раней мастак на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў уварванне Расіі з беларускай тэрыторыі ва Украіну: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны»[3].

Творчасць

Асноўныя работы: «Пагоня» (2018), «Зямля пад белымі крыламі» (2016), «На Маскву» (2013), «Эшалон» (2014), «Без каментарыяў» (2007).

Выстаўкі

Зноскі

  1. З выставы ў Мінску знялі антываенныя карціны ФОТЫ
  2. Выставу «Дэмаграфія» Сяргея Грыневіча ў Мінску закрываюць на тыдзень раней
  3. В Минске досрочно закрыли выставку. Ее автор осудил нападение России. 27 марта 2022

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі