wd wp Пошук:

Біенале

Біена́ле (італ.: Biennale, паходзіць да лацінскіх слоў bis — двойчы і аnnus — год) — мастацкая выстаўка, кінафестываль ці музычны конкурс, якія праходзяць кожныя два гады.

Старэйшае біенале — выстаўка сучаснага мастацтва ў Венецыі (з 1895). Праводзяць Біенале: сучаснага мастацтва (з 1951) і архітэктуры (з 1957) у Сан-Паўлу, жывапісу ў Токіа (з 1951), мастацтва ў Александрыі (з 1955), «маладых» у Парыжы (з 1959), экслібрыса ў Мальбарку (з 1965), плаката ў Варшаве (з 1966), прыкладной графікі ў Брно (з 1966) і інш[1].

Зноскі

  1. БЭ у 18 т. Т. 3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Выстаўкі сучаснага мастацтва
Катэгорыя·Мастацтва
Катэгорыя·Мастацкія выстаўкі
Катэгорыя·Біенале