wd wp Пошук:

Лімож

Лімо́ж (фр.: Limoges, акс.: Limòtges) — горад у Францыі, галоўны горад гістарычнай вобласці Лімузен і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Верхняя В’ена. Насельніцтва 139 тыс. (2006).

Гісторыя

Лімож быў заснаваны пры рымскім імператары Аўгусце ў 10 г. да н.э. Гэта быў рымскі Аўгустарытум; ў перыяд Рымскай імперыі — адзін з значных цэнтраў Галіі. Потым горад быў перайменаваны ў Лемавік (па назве мясцовага Гальскага племя). Адзін з найстарэйшых ачагоў хрысціянства ў Галіі; з яго выйшлі чатыры Папы рымскія; да рэвалюцыі Лімож быў галоўным горадам правінцыі Лімузен, у ім было больш за 40 манастыроў.

У пачатку XX стагоддзя даведнікі адзначалі такія славутасці Ліможа, як ліцэй, духоўная семінарыя, падрыхтоўчая школа медыкаў і фармацэўтаў, бібліятэка з 23 000 тамоў, музей прадметаў з фарфору, карцінная галерэя, некалькі навуковых таварыстваў.

Падчас Другой сусветнай вайны Лімож стаў адным з важных ачагоў руху Супраціўлення.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Новай Аквітаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Верхняя В’ена
Катэгорыя·Лімож