wd wp Пошук:

Сусветны банк

Сусветны банк — афіцыйная назва: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (англ.: The International Bank for Reconstruction and Development, IBRD).

Пачаў сваю дзейнасць 25 чэрвеня 1946 года ў выніку рашэння на канферэнцыі ў Брэтон Вудз у ліпені 1944 года (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэння была адбудова знішчанай у Другой Сусветнай вайне Еўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў развіцці краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.

Хоць тэрмін «Сусветны банк» адносіцца да дзьвюх з пяці спецыялізаваных агенстваў, якія працуюць разам у Групе Сусветнага банку: Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай асацыяцыі развіцця (англ.: The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэння банку. Астатнія тры агенствы дзейнічаюць у рамках Групы Сусветнага банку: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтр вырашэння інвестыцыйных спрэчак і Агенства многабаковых інвестыцыйных гарантый.

Сусветны банк не з’яўляецца банкам у звыклым значэнні. Ён ажыццяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зніжанымі працэнтамі для найбольш бедных краін-удзельніц і прадпрыемстваў (пасля атрымання ўрадавых гарантый), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм прызначаных для валькі з узбраеннем і фінансуе развіццё такіх галін жыцця як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяроддзя і развіццё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, развіццё дэмакратыі, і найважнейшае — развіццё прыватнага сектара эканомікі.

Грошы на выдзяленне крэдытаў слабаразвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацыяў на сусветных грашовых біржах.

Будынак Сусветнага банка ў Вашынгтоне

Супрацоўніцтва з Беларуссю

У 1992 г. Рэспубліка Беларусь стала членам Групы Сусветнага банка[3] За перыяд супрацоўніцтва Сусветны банк інвеставаў у значныя для Беларусі праекты больш за $ 1,7 млрд.[4]

30 верасня 2008 г. з мэтай павышэння эфектыўнасці, якасці і ўстойлівасці паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні для 1,7 мільёнаў спажыўцоў, якія пражываюць у 20 раёнах краіны, рэалізуецца праект «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», які дапаўняе Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні «Чыстая вада»[3].

З 2009 г. пачалася рэалізацыя праекта «Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якая прадугледжвала пераўтварэнне ацяпляльных кацельняў, размешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі, у ЦЭЦ, у выніку чаго, штогод будзе эканоміцца каля 90 мільёнаў метраў3 прыроднага газу, што прывядзе да скарачэння выкідаў СО2 на 165000 тон у год. 3 снежня 2009 г. у Мінску было падпісана Пагадненне аб пазыцы на мэты развіцця (ПМР) у памеры 200 млн. долараў ЗША[3].

5 ліпеня 2010 г. было падпісана Пагадненне аб пазыцы Сусветнага банка ў памеры 42,51 млн. долараў ЗША і Пагадненне аб гранце Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) у суме 5,5 млн. долараў ЗША на мэт праекта «Абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў будаўніцтва ў г. Гродна вытворчасці для сартавання смецця і перадачы другасных рэсурсаў на далейшую перапрацоўку[3]. 28 верасня 2010 г. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта «Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»[3]. 19 лістапада 2010 г. міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў падпісалі пагадненне аб выдзяленні Рэспубліцы Беларусь пазыкі Сусветнага банка ў памеры 150 млн. даляраў ЗША на праект «Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі» (М-5/Е 271 Мінск — Гомель). Рашэнне аб выдзяленні пазыкі было прынята саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 11 лістапада 2010 г.[5]

У перыяд з 15 па 17 верасня 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Лоры Так[3].

29 ліпеня 2016 г. кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка у Беларусі Ян Чул Кім паведаміў, што Сусветны банк выдзяляе 250 млн. долараў ЗША на рэканструкцыю аўтадарогі М6 Мінск — Гродна[6].

Беларусь і Сусветны банк працуюць над праектам «Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг», які прадугледжвае падтрымку развіцця і мадэрнізацыі сектараў водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Зноскі

  1. Weltbank // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. https://www.larousse.fr/encyclopedie/groupe-homonymes/wd/107439
  3. 1 2 3 4 5 6 Сусветны банк(нявызн.) (недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 10 кастрычніка 2018..
  4. Лукашэнка падзякаваў Сусветнаму банку за дапамогу ў рэалізацыі значных праектаў(нявызн.). Наша Ніва (29 сакавіка 2017). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  5. Сусветны банк дасць Беларусі пазыку $150 млн(нявызн.). Наша Ніва (19 лістапада 2010). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  6. На рэканструкцыю аўтадарогі Мінск—Гродна Сусветны банк выдзяляе $250 млн(нявызн.). Наша Ніва (29 ліпеня 2016). Праверана 10 кастрычніка 2018.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Арганізацыі, заснаваныя ў 1945 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Арганізацыі паводле алфавіта
З’явіліся ў 1945 годзе
Міжнародныя фінансавыя арганізацыі
Група Сусветнага Банка