wd wp Пошук:

Біржа

Нью-ёркская фондавая біржа

Біржа (нідэрл.: beurs, ням.: Börse, фр.: bourse, італ.: bórsa, ісп.: bolsa, англ.: exchange) — форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку заменных тавараў, каштоўных папер і замежнай валюты. Адпаведна бываюць таварныя біржы, фондавыя біржы і валютныя біржы.

Біржа не выступае адным з бакоў у гандлёвых аперацыях, а толькі забяспечвае найбольш спрыяльныя ўмовы для гэтых аперацый: устанаўлівае для ўсіх удзельнікаў агульныя прынцыпы заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння кантрактаў і дае на пэўны час месца для іх заключэння. Членамі Біржы могуць быць толькі пэўныя асобы, у т.л. давераныя прадстаўнікі кампаній. Кіруе біржай савет дырэктараў, якому падначалены розныя камітэты (фінансавы, арбітражны і інш.). Пасрэднікам паміж пакупнікамі і прадаўцамі выступаюць брокеры — пэўныя асобы ці фірмы (брокерскія канторы). Біржавыя органы ажыццяўляюць біржавую каціроўку — рэгіструюць курс валют і каштоўных папер, цэнаў на тавары, што стыхійна склаліся на біржы. Кожная біржа вядзе ўлік і сістэматызацыю такіх каціровак і публікуе іх у спецыяльных бюлетэнях. Біржавая каціроўка — адзін з паказчыкаў біржавой кан’юнктуры, індыкатар дзелавой актыўнасці ў розных сектарах эканомікі.

Зачаткі таварнай і вэксальнай (валютнай) біржы з’явіліся ў 15—16 ст. y гарадах Італіі (Венецыя, Генуя, Фларэнцыя). Важнымі этапамі ў развіцці біржавога гандлю стала заснаванне Антверпенскай (1531) і Амстэрдамскай (1608) бірж. У Paсіі першая біржа заснавана ў 1705 у Санкт-Пецярбургу. Росквіт біржавой дзейнасці прыпадае на 2-ю палову 19 ст. і звязаны з развіццём капіталістычнай вытворчасці, транспарту, сувязі, гандлю і акцыянерных таварыстваў. На сучасным этапе пераважная частка біржавога абароту сканцэнтравана ў вядучых гандлёвых і фінансавых цэнтрах ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі (больш за 90 % аб’ёму біржавых здзелак з таварамі ў вартасным выражэнні, з іх больш за 80 % прыпадае на ЗША, дзе знаходзіцца гіганцкая фондавая Біржа ў Нью-Ёрку).

На Беларусі ў пачатку 20 ст. існавалі 2 біржы, якія спынілі дзейнасць y Першую сусветную вайну. У 1920-я гады біржавы гандаль аднавіўся, але ў 1927 ліквідаваны. Аднаўленне біржаў як адной з найважнейшых структур рыначнай эканомікі пачалося ў 1991.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Біржы