wd wp Пошук:

Сон лугавы

Сон лугавы, Дрымотнік[3] (Anemone pratensis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla pratensis

Шматгадовая густаапушаная травяністая расліна вышынёй 7-40 см. Карэнішча магутнае, большай часткай вертыкальнае, цёмна-карычневае, адна- або шматгаловае.

Сцябло прамое, густа мякка-валасістае.

Каранёвае лісце на хвосціках, касматых ад густых белых валасінак, у абрысе шырока-яйкападобнае, двойчы-, тройчыперыстапёрыста-рассечанае з двойчы пёрыста-паасобнымі сегментамі, з вузка-лінейнымі завостранымі дзелькамі 1-3 мм шырынёй, касмата-валасістае (галоўным чынам знізу), з’яўляецца адначасова з кветкамі або пасля цвіцення, не зімуе.

Лісточкі пакрывала падзеленыя на лінейныя, валасістыя долі. Кветканосы вышынёй 10—50 см, у час цвіцення на верхавінцы паніклыя, з пладамі моцна падоўжаныя і прамастойныя. Кветкі адзінкавыя, буйныя (дыяметр 2-4 см), звычайна паніклыя, з шасцю званочкавымі збежнымі лісцікамі калякветніка, адагнутымі на верхавінцы, звонку апушанымі, 1,5-2,5 см даўжынёй і 0,6-1 см шырынёй, большай часткай бледна-ліловымі, радзей чырванаватымі, зелянява-жоўтымі або чорна-фіялетавымі. Тычынкі шматлікія, жоўтыя, толькі на 1⁄3 карацей лісточкаў калякветніка. Песцік аднолькавай даўжыні з калякветнікам. Цвіце ў красавіку — чэрвені.

Плод — шматарэшак. Плодзікі даўгаватыя, густа адтапырана-валасістыя, з падоўжаным ў выглядзе асцюка да даўжыні 6 см слупком, на верхавіне якога валасінкі звычайна становяцца кароткімі і прылеглымі. Плоданасіць ў чэрвені. Размнажаецца насеннем.

Від апісаны з Швецыі і Германіі.

Злева направа: кветка ў пачатку цвіцення, у канцы цвіцення, плод

Арэал і экалогія

Падвід Pulsatilla pratensis bohemica у Чычоўскім запаведніку(чэшск.) бел., Чэхія

Паўночная Еўропа: Данія, Нарвегія (поўдзень), Швецыя (поўдзень); Цэнтральная Еўропа: Чэхаславакія, Германія (усход), Венгрыя, Польшча; Паўднёвая Еўропа: Балгарыя (захад), Югаславія (поўнач), Румынія (захад); тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Еўрапейская частка Расіі[5].

Месцы росту: сасновыя лішайнікавыя, верасковыя, імшыстыя лясы і сасновае драбналессе з разрэджаным наглебавым покрывам, радзей трапляецца на дзюнах. Расце паасобнымі экземплярамі або невялікімі, часам даволі шматлікімі групамі.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. Адрозніваецца моцнай унутрывідавой зменлівасцю.

У медыцыне

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне і ў гамеапатыі. У лячэбных мэтах нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення. Расліна валодае мачагонным, адхарквальным, бактэрыцыдным, седатыўным і болесуцішальным дзеяннем. Стымулюе функцыі печані. Гомеапатычны сродак Pulsatilla ужываюць для лячэння дэпрэсій, мігрэні, парушэнняў менструальнага цыклу, страўнікава-кішачных і прастудных захворванняў, хвароб нырак і мачавога пузыра, экзэм, спазмаў сасудаў, рэўматызму, падагры і іншых. Сон лугавы ўваходзіць у склад гомеапатычнага прэпарату «Биолайн колд», які выкарыстоўваецца пры прастудных захворваннях верхніх дыхальных шляхоў.

Расліна надзвычай атрутная. Прымаць яго прэпараты можна толькі пад кантролем медыка.

Ахоўныя мерапрыемствы

Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, тэрасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г.д.). Ва Украіне ахоўваецца ў прыродных запаведніках — Украінскім стэпавым(руск.) бел. (аддзяленне Каменныя Магілы(руск.) бел.), Канеўскім(руск.) бел. і Луганскім(руск.) бел. (аддзяленні Стральцоўскі стэп(руск.) бел. і Луганскі стэп), у заказніках агульнадзяржаўнага значэння — Караставецкім(руск.) бел., Самчынецкім Урочышчы(руск.) бел., Грабаркаўскім(руск.) бел., Бэлька Паўночная Чырвоная(руск.) бел..

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pulsatilla pratensis
  4. Anemone patens L. (нявызн.). The Plant List. Праверана 17 мая 2014.
  5. Згодна дадзеных GRIN. Гл. картку расліны

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кураслеп
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі