wd wp Пошук:

Гамеапатыя

Заснавальнік гамепатыіі Крысціян Фрыдрых Самуэль Ганеман

Гамеапатыя — псеўданавуковая[1][2][3][4] сістэма лячэння мізэрна малымі дозамі індывідуальна падабраных лекаў. Прапанавана ў канцы XVIII стагоддзя нямецкім урачом К. Ф. С. Ганеманам, які сцвярджаў, што хваробы можна лячыць маленькімі дозамі тых рэчываў, якія ў вялікіх дозах выклікаюць сімптомы, падобныя да прыкметаў дадзенай хваробы (прынцып лячэння падобным). Гамеапатыя разглядае падыход да хваробы як да індывідуальнай рэакцыі хворага на пашкаджальны фактар, што залежыць ад спадчынна-канстытуцыянальных асаблівасцей арганізма. Як метад лячэння гамеапатыя прызнана ў многіх краінах свету; выкарыстоўваецца таксама ў ветэрынарнай практыцы. На Беларусі вядзецца гомеапатычны прыём у санаторыях.

Гамеапатыя ўзнікла і атрымала пашырэнне ў Германіі, потым у іншых еўрапейскіх краінах. Узнікла ў перыяд, калі ў медыцыне канкурыравалі супярэчлівыя тэорыі, шырока выкарыстоўваліся кровапусканні, клізмы, ірвотныя і слабільныя сродкі, якія знясільвалі арганізм хворага. У параўнанні з недахопамі лячэбнай медыцыны гамеапатыя адыгрывала пазітыўную ролю. Але з самага пачатку свайго існавання яна выклікала крытыку прадстаўнікоў афіцыйнай медыцыны. Асноўным аб’ектам крытыкі з’яўляюцца вельмі нізкія канцэнтрацыі рэчываў, калі ў растворах знаходзіцца менш адной малекулы актыўнага рэчыва. Сучасная навуковая супольнасць расцэньвае гамеапатыю як псеўданавуку, шарлатанства і махлярства.

Зноскі

  1. Tuomela, R (1987). “Chapter 4: Science, Protoscience, and Pseudoscience”. Rational Changes in Science: Essays on Scientific Reasoning. Boston Studies in the Philosophy of Science. 98. Springer. pp. 83–101. doi:10.1007/978-94-009-3779-6_4. ISBN 978-94-010-8181-8.
  2. Smith K (2012). “Homeopathy is Unscientific and Unethical”. Bioethics 26 (9): 508–12. doi:10.1111/j.1467-8519.2011.01956.x. https://zenodo.org/record/1035885.
  3. “Science, Pseudoscience, and Not Science: How Do They Differ?”. Chapter 2: Science, Pseudoscience, and Not Science: How Do They Differ?. Springer. 2014. 19–57. doi:10.1007/978-1-4614-8541-4_2. ISBN 978-1-4614-8540-7. “within the traditional medical community it is considered to be quackery”
  4. Ladyman J (2013). “Chapter 3: Towards a Demarcation of Science from Pseudoscience”. Philosophy of Pseudoscience: Reconsidering the Demarcation Problem. University of Chicago Press. pp. 48–49. ISBN 978-0-226-05196-3. “Yet homeopathy is a paradigmatic example of pseudoscience. It is neither simply bad science nor science fraud, but rather profoundly departs from scientific method and theories while being described as scientific by some of its adherents (often sincerely).”

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гамеапатыя