Курасле́п, або Анемона[3] (Anemone) — род кветкавых раслін, які ўключае ў сябе каля 120 відаў у сямействе казяльцовыя (Ranunculaceae).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны, зрэдку — паўкусты. Вышыня 20—50[4] см. Прыкаранёвае лісце на чаранках, часам адсутнічае. Кветкі буйныя, адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях.
Цвіценне адбываецца ранняй вясной[4].
Сустракаюцца ў пазатрапічнай зоне Паўночнага паўшар’я, у тым ліку Арктыцы. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды — кураслеп лясны (Anemone sylvestris)[5], прастрэл шыракалісты (Anemone patens) і сон лугавы (Anemone pratensis).