wd wp Пошук:

Сноўскі сельсавет

Сно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сноў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагарэлецкага сельсавета[1], 12 жніўня 1970 года — частка скасаванага Лысіцкага сельсавета. У 1977 годзе ў складзе сельсавета ўтвораны пасёлак Церасполле[2]. 24 жніўня 2005 года ў склад сельсавета перададзеныя вёскі Клепачы і Панюцічы Ліпскага сельсавета[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыцкевіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Грыцкевічы, Грыцы, Мацылёўшчына, Нялепава, Супрунавічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 4315 чалавек[5], з іх 88,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 2,9 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 лютага 1977 г. № 1046-IX Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Сноўскага сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 7 (1525).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 24 августа 2005 г. № 146 Об изменении границ Липского и Сновского сельсоветов Несвижского района Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сноўскі сельсавет