wd wp Пошук:

Астапенскі сельсавет

Аста́пенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Песачанка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астапенкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Песачанка. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 4 сакавіка 1960 года ў склад Асінаўскага сельсавета Віцебскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Зарэчча, Кавалі, Лучоса і Пушчаёва)[1]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Багушэўскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сенненскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе