wd wp Пошук:

Какоўчынскі сельсавет

Како́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Какоўчына.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ледневіцкага сельсавета[1]. 21 жніўня 1989 года ў склад сельсавета з Обальскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Буда, Грузды, Забараўе, Калантаёва, Мішчукова, Нярэйша, Ходасы, Янова і пасёлак Лясная Паляна)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (3 населеныя пункты ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бяленева»: вёскі Аўсеева, Мацкова і Папіна)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Какоўчынскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна