wd wp Пошук:

Багушэўскі сельсавет

Багушэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусь. Цэнтр — гарадскі пасёлак Багушэўск.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Багушэўская. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Багушэўск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Багушэўск атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпа, сельсавет скасаваны.

20 мая 1960 года Багушэўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Астапенскага і Навасельскага сельсаветаў і перадачы ў яго склад населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Багушэўскага пассавета (18 населеных пунктаў: Андрэеўшчына, Вакары, Гапоны, Добрына, Дзяругі, Засценак, Казакі, Калянькі, Каўрыжкі, Магілёўка, Пастушкі, Рабцава, Серакаротня, Ског, Худалеі, Цыпкі, Цясі і Яноўшчына), тады ж у склад Забараўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дубаўцы, Замошша, Станькі, Стрыгі, Чудня і Ярошкі), наўзамен у склад сельсавета з Забараўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галашчакіна, Грузды, Калантаёва, Масяйкі, Пасад, Узрэчча і Ходасы)[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета Віцебскага раёна перададзена вёска Шчытоўка[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Обальскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Грузды, Калантаёва і Ходасы)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Багушэўска) — 2359 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Багушэўскі сельсавет