wd wp Пошук:

Саратаўская вобласць

Саратаўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі краіны ў ніжнім цячэнні ракі Волга. Адміністрацыйны цэнтр — Саратаў.

Размешчана ў паўночнай частцы Ніжняга Паволжа. Плошча вобласці складае 100,2 тыс. км². З захаду на ўсход тэрыторыя выцягнутая на 575 км, з поўначы на поўдзень — на 330 км. Агульная працягласць межаў складае звыш 3500 км. На ўсходзе вобласці праходзіць дзяржаўная мяжа з Казахстанам. На поўдні — мяжа з Валгаградскай вобласцю. На захадзе мяжуе з Варонежскай і Тамбоўскай абласцямі. На поўначы мяжуе з Пензенскай, Самарскай, Ульянаўскай, Арэнбургскай абласцямі. Праз вобласць працякае рака Волга, якая дзеліць вобласць на 2 часткі: Левабярэжжа і Правабярэжжа.

Колькасць насельніцтва — 2608,3 тыс. чалавек (2006), з якіх у гарадах жыве 73,7 %. Нацыянальны склад: рускія — 85,9 %, казахі — 2,9 %, украінцы — 2,5 %, татары — 2,2 % і іншыя.

Падзяляецца на 38 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Саратаў, Энгельс, Балакова, Балашоў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 9 лютага 2017.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Саратаўская вобласць
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных