wd wp Пошук:

Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага

Саратаўскі дзяржаўны універсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (руск.: Саратовский государственный университет имени Н. Г. Чернышевского) — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Расіі, найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова горада Саратава. Заснаваны ў 1909 годзе.

Гісторыя ўніверсітэта

Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт у дзень адкрыцця, 6 снежня 1909 года.

Законапраект аб адкрыцці ўніверсітэта ў Саратаве быў зацверджаны Мікалаем II 10 чэрвеня 1909 г. Гэтая падзея зрабілася магчымай дзякуючы настойлівасці саратаўскай грамадскасці, адміністрацыі і прэм’ер-міністра П. А. Сталыпіна. Навучальная ўстанова была адкрыта 6 снежня 1909 як Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт. Галоўны архітэктар-будаўнік навучальных карпусоў універсітэта - К. Л. Мюфкэ. Першыя 8 гадоў свайго існавання ён складаўся толькі з аднаго факультэта — медыцынскага. Пастановай Часовага ўрада ад 1 ліпеня 1917 г. былі створаны фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты[1]. У кастрычніку 1923 універсітэт быў перайменаваны ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Н. Г. Чарнышэўскага.

Першы рэктар універсітэта - Васіль Іванавіч Разумоўскі - урач, навуковец і грамадскі дзеяч. Ва ўніверсітэце працаваў вядомы рускі ўрач і мемуарыст Пётр Галер. Першапачаткова ў склад універсітэта ўваходзіў толькі адзін медыцынскі факультэт. Пазней ў 1917 годзе адкрыліся фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты. З 1918 па 1921 год на агранамічным факультэе працаваў заснавальнік расійскай генетыкі Мікалай Іванавіч Вавілаў. У 1922 годзе агранамічны факультэт быў ператвораны ў самастойны Сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 годзе медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыцынскі інстытут. У 1931 годзе на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права быў створаны Інстытут савецкага права, сёння з’яўляецца Саратаўскай Дзяржаўнай акадэміяй права. У гэтым жа годзе педагагічны факультэт стаў Педагагічным інстытутам.

Структура ўніверсітэта

Факультэты

Інстытуты ўніверсітэта

Супрацоўніцтва з Беларуссю

Універсітэт супрацоўнічае з ФМА БДУ.

Зноскі

  1. Журналы заседаний Временного правительства. Т. 3. Июль - август 1917 года. — М., 2004. — С. 50.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1909 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі
Катэгорыя·Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак