wd wp Пошук:

Юрый Рыгоравіч Бойка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бойка. Юрый Рыгоравіч Бойка (6 сакавіка 1925, г. Саратаў, Расія — 1 лістапада 2004) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1965).

Біяграфія

Скончыў Тбіліскі медыцынскі інстытут (1948), Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут імя І. П. Паўлава (аспірантура, 1956).

Працаваў у Фельчарска-акушэрскай школе (г. Энгельс, Саратаўская вобласць; 1948—1952), Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава (1956—1961), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1961—2000, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра паталагічнай анатоміі, прафесар, у 1961—1991 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: паталогія падстраўнікавай залозы; востры панкрэатыт; рак падстраўнікавай залозы; клініка-анатамічны аналіз урачэбных памылак; патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе.

Узнагароды

Медалі «Ветэран працы» (1984), «За доблесную працу», значок «Выдатнік аховы здароўя» (1988) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаве
Катэгорыя·Патолагаанатамы Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Патолагаанатамы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта