wd wp Пошук:

Саратаўскі акадэмічны тэатр оперы і балета

Саратаўскі акадэмічны тэатр оперы і балета — тэатр оперы і балета горада Саратава, заснаваны ў 1875 годзе.

Гісторыя

У 1860 годзе ў Саратаве пабудавалі летні тэатр, які стаў гастрольнай пляцоўкай для заезджых труп і знакамітых выканаўцаў. Тут у 1875 годзе прайшлі выступы першай рускай опернай трупы пад кіраўніцтвам вядомага тэатральнага дзеяча Расіі, акцёра і антрэпрэнёра Пятра Мядзведзева. Аснову рэпертуару складалі творы рускіх кампазітараў: «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М. І. Глінкі, «Русалка» А. С. Даргамыжскага, «Рагнеда» А. Н. Сярова, «Аскольдава магіла» А. Н. Вярстоўскага.

У 1887 годзе трупу ўзначаліў дырыжор Расіі Іван Паліцын. За дырыжорскім пультам у розны час стаялі бліскучыя дырыжоры Расіі А. Пазоўскі, А Паўлаў-Арбенін, В. Сук.

Першая прафесійная балетная трупа была створана ў 1928 годзе. З тэатрам звязана творчасць беларускай актрысы Соф’і Друкер.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Акадэмічныя тэатры оперы і балета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры балета Расіі
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1875 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Оперныя тэатры Расіі
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Саратава