wd wp Пошук:

Вера Леанідаўна Яснапольская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яснапольская. Вера Леанідаўна Яснапольская (руск.: Вера Леонидовна Яснопольская; г. Саратаў, 19161996) — расійскі савецкі архітэктар, мастак, графік.

Біяграфія

Нарадзілася ў Саратаве ў 1916 годзе ў сям’і акадэміка Леаніда Мікалаевіча Яснапольскага і спявачкі Ганны Мітрафанаўны Піневіч. Яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Кіеве, дзе бацька чытаў лекцыі ў Кіеўскім камерцыйным інстытуце. Яшчэ з ранняга ўзросту Вера пачала пісаць акварэллю.

У 1931 годзе сям’я пераехала ў Маскву, дзе ў 1933 годзе яна паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1940 годзе, працавала ў майстэрні А. В. Шчусева, затым у прафесара М. П. Паруснікава. Удзельнічала ў праектаванні забудовы Мінска, у праекце аднаўлення цэнтра Сталінграда, у праектаванні санаторыя ў Сочы і інш.

У 1950 годзе яна ўбачыла на выстаўцы працы Артура Фанвізіна, майстра старой школы з імрэсіяністычнай манерай пісьма, які ў савецкі час бедаваў. Вера Леанідаўна пазнаёмілася з мастаком і стала яго вучаніцай. Яснапольская была зачаравана стылем Фанвізіна і навучылася ў яго тэхніцы «мокрай акварэлі», складанай тэхніцы, якая не дапускае пераробак і выпраўленняў. Як і Фанвізін, пісала галоўным чынам партрэты і кветкі. Яе акварэлі выстаўляліся ў Новасібірску, Кіеве, Маскве, Вятцы, у Крыме ў Судаку і ў іншых гарадах.

Брала ўдзел у выстаўках Саюза архітэктараў СССР, членам якога была з 1941 года. У 1954 годзе працы экспанаваліся ў Лондане на выстаўцы архітэктурнага малюнка. Працы В. Л. Яснапольскай знаходзяцца ў карціннай галерэі Новасібірска, у Музеі выяўленчага мастацтва Кара-Калпакіі (г. Нукус), Яраслаўскім мастацкім музеі, у прыватных калекцыях.

Памёрла ў 1996 годзе.

Сям’я

Жонка мастака Барыса Смірнова-Русецкага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаве
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ