wd wp Пошук:

Апендыцыт

Апендыцыт (лац.: appendicitis[3]) — запаленне чэрвепадобнага адростка сляпой кішкі (апендыкса). Адно з найбольш частых, якія патрабуюць хірургічнага лячэння, захворванняў брушной поласці.

Частата і распаўсюджванне

Апендыцыт выяўляецца ў любым узросце, аднак часцей ва ўзросце 10-30 гадоў, частата сустракаемасці ў дзяцей не больш за 1-3 %; хварэюць і мужчыны, і жанчыны. Захворванне вострым апендыцытам складае 4-5 выпадкаў на 1000 чалавек у год. Сярод вострых хірургічных захворванняў органаў брушной поласці востры апендыцыт складае 89,1 %, займаючы сярод іх першае месца. Востры апендыцыт — найбольш частая прычына развіцця перытаніту.

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.119
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні тоўстай кішкі
Катэгорыя·Хірургічныя хваробы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных