wd wp Пошук:

Агнястрэльная рана

Агнястрэльная рана (лац.: vulnus sclopetarium) — рана, якая ўзнікае ў выніку ўздзеяння агнястрэльнай зброі (асколак, куля, шрот). Яна значна адрозніваецца ад усіх відаў ран па структуры, характары мясцовых і агульных змен, працяканні працэсаў зажыўлення. Асабліва небяспечныя раны ад разрыўных куль(руск.) бел. і куль са змешчаным цэнтрам цяжару. Пры навылётным агнястрэльным раненні ўтвараюцца ўваходная і выхадная адтуліны, прычым уваходная адтуліна заўсёды меншая за выхадную.

Пры прамым уздзеянні асколка або кулі ўзнікае ранавы канал, у які (асабліва пры асколачных раненнях) трапляюць абрыўкі адзення, зямля, разбураныя тканкі, якія забруджваюць рану і пры значным размажджэранні, скопішчы крыві, пашкоджанні ўнутраных органаў спрыяюць развіццю цяжкіх форм гнойных і іншых ускладненняў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Раны
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта