wd wp Пошук:

Рэн

Рэн (фр.: Rennes, брэт.: Roazhon) — горад у Францыі, прэфектура дэпартамента Іль і Вілен і адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Брэтань. Горад размешчаны на захадзе Францыі, пры зліцці рэк Іль і Вілен. Станам на 2012 год у Рэне пражывала 209 860 жыхароў.

Гісторыя

Назву гораду дало кельцкае племя рэдонаў, якое жыло тут у старажытнасці. Сталіца рэдонаў, якая дала пачатак Рэну, стаяла на скрыжаванні асноўных шляхоў вобласці Арморыка. Рэнская епархія вядзе адлік сваёй гісторыі з IV стагоддзя. У Сярэднявеччы графы Рэна аспрэчвалі ў графаў Нанта вяршэнства ў Брэтані. Суперніцтва паміж Нантам і Рэнам працягвалася і пасля далучэння Брэтані да Францыі ў пачатку XVI стагоддзя.

Сярэднявечны Рэн быў знішчаны вялікім пажарам 1720 года, аднак ацалеў Палац парламента Брэтані з пышна дэкараванай галоўнай залай. Цэнтр горада, зноў быў выбудаваны ў XVIII стагоддзі, можа служыць прыкладам горадабудаўнічай палітыкі класіцызму з шырокімі вуліцамі, размешчанымі перпендыкулярна адна да адной. Парадную забудову часоў Людовіка XV прадстаўляе гарадcкая ратуша. Тады ж была каналізавана рака Вілен.

Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі горад служыў плацдармам для падаўлення вандэйскіх паўстанцаў. У гады Другой сусветнай вайны Рэн моцна пацярпеў ад бамбардзіровак як немцаў, гэтак і саюзных войскаў: загінулі тысячы гараджан, былі разбураны многія старадаўнія будынкі, у тым ліку гарадcкі музей.

Славутасці

Эканоміка

Традыцыйна ў Рэне былі прадпрыемствы машынабудавання, развіты ганчарнае, мэблевае і гарбарнае вытворчасці, быў развіты гандаль скатом, птушкай, хлебам, мёдам, воскам і лесам.

Цяпер у Рэне ёсць прадпрыемствы такіх кампаній, як Citroën, France Telecom.

Адукацыя і культура

У XIX стагоддзя ўніверсітэты (каля 63 000 студэнтаў) складаліся з факультэтаў юрыдычнага, філасофскага і фізіка-матэматычнага і фармацэўтычнага інстытута. У канцы стагоддзя ў горадзе былі грамадская бібліятэка (600 тыс. тамоў), кансерваторыя, мастацкая школа, настаўніцкая семінарыя (мужчынская і жаночая), земляробчая вучылішчы. У наш час дзейнічаюць Універсітэт Рэн I і Універсітэт Рэн II Верхняй Брэтані.

Спорт

У Рэне базіруюцца футбольны клуб «Стад Рэнэ» (вядомы неафіцыйна проста як «Рэн»).

Транспарт

Вароты сярэднявечнага Ренна

З 2002 года дзейнічае цалкам аўтаматычны, без машыністаў, Рэнскі метрапалітэн з 15 станцыямі. Да 2008 года Рэн быў самым маленькім горадам у свеце з паўнавартасным метро (пальму першынства адабраў Лазанскі метрапалітэн).

Вядомыя асобы

Гарады пабрацімы

Традыцыйная фахверкавая забудова ў цэнтры Палац Сен-Жорж (XVII стагоддзе), цяпер — казармы Інтэр’еры палаца парламента Брэтані

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Іль і Вілен
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэн
Катэгорыя·Гарады Брэтані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных