wd wp Пошук:

Лёвен

Лёвен, таксама Лувен[1] (нідэрл.: Leuven, [ˈløːvə(n)]; фр.: Louvain ням.: Löwen, валон.: Lovin) — адзін з універсітэцкіх цэнтраў Бельгіі, галоўны горад правінцыі Фламандскі Брабант. Лёвен стаіць на рацэ Дэйле.

Упершыню горад згадваецца ў Фульдскіх аналах у сувязі з тым, што побач з ім у верасні 891 года франкі разбілі вікінгаў.

У Лёвене знаходзіцца самы стары ўніверсітэт Бельгіі, заснаваны ў 1425 і, з-за канфлікту паміж фламандцамі і валонамі, падзелены ў 1968 г. на фламандскае (Katholieke Universiteit Leuven) і валонскае крыло (l’Université catholique de Louvain). Першае засталося ў Лёвене, а другое перанесена ў Лувен-ля-Нёў (Louvain-la-Neuve — Новы Лувен), горад, створаны спецыяльна з гэтай нагоды ў Валонскім Брабанце.

У Лёвене таксама размешчаны штаб-кватэра бельгійска-бразільскай броварнай кампаніі InBev і бровар Stella Artois.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне Лёвен і Лувен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.227.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лёвен
Катэгорыя·Універсітэцкія гарады
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Бельгіі
Катэгорыя·Камуны правінцыі Фламандскі Брабант